Ніна Міхайлаўна Стукалкіна
Ніна Міхайлаўна Сту́калкіна[4] (26 жніўня 1905, с. Кузнечка Цвярской вобласці, Расія — 2 сакавіка 1999) — савецкая і беларуская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Заслужаная артыстка РСФСР (1956).
Ніна Міхайлаўна Стукалкіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 жніўня 1905 ці 13 (26) жніўня 1905[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1999 (93 гады) ці 3 сакавіка 1999[1] (93 гады) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, педагог, балетмайстар |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1922 годзе скончыла Петраградскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі В. І. Праабражэнская і Л. П. Герт).[5]
У 1922—1957 гадах — салістка (у 1950—1958 гадах і педагог) Ленінградскага тэатра імя Кірава.
У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася разам з тэатрам у эвакуацыі ў Пермі. У Пермі ленінградцы атрымалі ў сваё распараджэнне будынак гарадскога тэатра оперы і балета, а мясцовыя артысты на тры гады сталі перасоўнай трупай.[6]
У 1953—1969 гадах — педагог ленінградскіх тэатра музычнай камедыі і харэаграфічнага вучылішча.
У 1960—1964 і 1971—1973 гадах — балетмайстар-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць
правіцьПартыі
правіцьСярод яе партый Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба); Берэніка («Егіпецкія ночы»), Жонка хана («Канёк-Гарбунок»), Айша («Гаянэ»), Сцеша («Родныя паля» Чэрвінскага), Персідка (опера «Хаваншчына» М. Мусаргскага) і іншыя. У танцы Стукалкінай строгасць і скончанасць поз спалучаліся з з кантыленай пластычнага малюнка і эмацыйнасцю.[5][7]
Самым вядомым харэаграфічным нумарам Стукалкінай лічылася Пляска Мерседэс у балеце «Дон Кіхот» Л. Мінкуса. У характарным «Іспанскім танцы» яе адлюстраваў скульптар Ленінградскага фарфоравага завода Уладзімір Сычоў.[8][9]
Балеты
правіцьНа сцэне тэатра оперы і балета Беларусі паставіла (разам з А. Андрэевым) першыя нацыянальныя балеты на сучасную тэму «Мара» Я. Глебава (1961) і «Святло і цені» Г. Вагнера (1963), а таксама «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1962), «Балеро» на музыку М. Равеля (1963), «Гарэзлівыя частушкі» на музыку Р. Шчадрына (1971; усе з А. Андрэевым), «Трыстан і Ізольда» на музыку Р. Вагнера (1963).
У 1968—1971 і 1978—1983 гадах працавала адпаведна ва Узбекскім тэатры імя Наваі і Чувашскім музычным тэатры. Сумесна з А. Л. Андрэевым ажыццявіла шэраг пастановак, у т.л. арыгінальныя пастаноўкі балетаў «Цудоўная вышывальшчыца» В. А Ходзяшава (1979) і «Каханнем за каханне» Ц. М. Хрэннікава (1981).[10]
Аўтар кніг «Чатыры экзерсісы» (1972), «Успамінаў» у зборніку «Л. М. Лаўроўскі» (М., 1983).
Крыніцы
правіць- ↑ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 222. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 Праверана 26 чэрвеня 2023.
- ↑ Кіно-тэатр.ру — 2006. Праверана 26 чэрвеня 2023.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- ↑ ЗАБЫТЫЕ ИМЕНА ПЕРМСКОЙ ГУБЕРНИИ Архівавана 23 лютага 2020.
- ↑ НИНА СТУКОЛКИНА на сайце «КИНО-ТЕАТР.РУ»
- ↑ Нина Стуколкина на сайце «100-летие Филармонии»
- ↑ Продукция Ленинградского завода фарфоровых изделий (ЛЗФИ)
- ↑ Стуколкина Нина Михайловна на сайце «ЧУВАШСКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ»
Літаратура
правіць- Сту́калкіна Ніна Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 222. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ніна Міхайлаўна Стукалкіна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл.
Спасылкі
правіць- Нина Стуколкина // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.) (Праверана 26 чэрвеня 2023)
- Стуколкина Нина Михайловна // 100 лет Санкт-Петербургской филармонии // Новае искусствознание, 1/2020. (руск.) (Праверана 26 чэрвеня 2023)
- Сапанжа О. С., Иванова Е. В., Баландина Н. А. Советский балет в фарфоровой пластике Владимира Сычева (Ленинградский завод фарфоровых изделий) (руск.) (Праверана 26 чэрвеня 2023)