Ніна Іванаўна Стужынская

(Пасля перасылкі з Ніна Стужынская)

Ніна Іванаўна Стужынская (нар. 12 снежня 1955) — беларускі гісторык, лаўрэатка прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2001). Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Ніна Іванаўна Стужынская
Дата нараджэння 12 снежня 1955(1955-12-12) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Прэміі

Біяграфія правіць

У 1977 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ. Навучалася ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР (1980—1984), у 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Савецкая гістарыяграфія Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларусі» ў Інстытуце гісторыі АН Украінскай ССР.

Працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, адкуль у 2003 годзе была звольнена за ўдзел у выбарчай кампаніі[1]. Пасля гэтага ўвайшла ў аргкамітэт Асацыяцыі незалежных гісторыкаў[2]. Узначальвае РГА «Беларуская жаночая ліга».

Займаецца даследаваннем гісторыі палітычных рэпрэсій у Беларусі. Аўтар кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.». Першы тыраж гэтай кнігі хутка быў раскуплены, і неўзабаве надрукаваны другі[3].

Творы правіць

  • Гістарыяграфія Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі (1917 — сярэдзіна 30-х гадоў) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. № 2 (1984). С. 54—60.
  • Изучение истории Великого Октября в Белоруссии в 30-50-е годы (рукапіс дэпанаваны ў ІНІГН АН СССР 26.07.1984, № 17598).
  • Современная историография Октября в Белоруссии (рукапіс дэпанаваны ў ІНІГН АН СССР 27.09.1984, № 18389).
  • Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронта у Кастрычніцкай рэвалюцыі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. № 1 (1985). С. 61—67.
  • Некаторыя праблемы гістарыяграфіі Кастрычніцкай рэвалюцыі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. № 5 (1991). С. 43—50.
  • Зялёны дуб // Беларускі гістарычны часопіс. № 1 (1995). С. 57—64.
  • Трагедыя зеленадубцаў // Беларускі гістарычны часопіс. № 1 (1996). С. 31—42.
  • Антибольшевистское движение в Белоруссии и политические репрессии в 20-е годы XX века // Политический сыск в России: история и современность. СПб.: СПбГУЭФ, 1997. С. 327—332.
  • Да пытання вывучэння беларускага антыбальшавіцкага руху // Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі. Вып. 2. Мн., 1998. С. 90—99.
  • Абуджаныя Слуцкім паўстаньнем // Спадчына. № 1 (1998). С.
  • Беларускія матэрыялы ў фондах Рускага замежнага гістарычнага архіва // Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах. Мн.: БФК, 1999. С.
  • Из истории белорусской конспирации: «Зеленый Дуб» // Доклады академии военных наук. № 3 (2009). С. 59—63.
  • Возмущение на почве разрушения // Деды: дайджест публикаций о белорусской истории. Вып. 6. Минск: Харвест, 2011. С. 259—277.
  • Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 20-я гг. XX стагоддзя. Вільня, 2000. — 255 с. (2-е выд.: Вільня: Наша будучыня, 2011. — 381 с.; 3-е выд.: Мінск: А. М. Вараксін, 2012. — 360 с.).
  • Атаман Грач: путь к «Зеленому Дубу» // От «германской» к Гражданской: становление корпуса народных вожаков русской смуты. М.: АИРО-XXI, 2014. С. 276—283.
  • Мяцежны 1921 г. Антысавецкае падполле ў Мінску // Знакамітыя мінчане XIX―XX стст. Мінск і Міншчына пасля падзей 1921 года — лёсы людзей і краіны. Мінск, 2017. С. 76—82.
  • Буденовцы против галаковцев: 11-я кавалерийская дивизия в борьбе против повстанцев на Гомельщине // Феномен красной конницы в Гражданской войне. М.: АИРО-XXI, 2021. С. 260—265.
  • Слуцкі збройны чын: працяг супраціву ў 1921 г. // Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў. Варшава, 2021. С. 108—116.

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць