Ніна Уладзіміраўна Цімафеева

Ні́на Уладзіміраўна Цімафеева (руск.: Ни́на Влади́мировна Тимофе́ева; 11 чэрвеня 1935, Ленінград — 3 лістапада 2014, Іерусалім) — савецкая артыстка балета, педагог. Народная артыстка СССР (1969).

Ніна Уладзіміраўна Цімафеева
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1935(1935-06-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 2014(2014-11-03)[2] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Kirill Molchanov[d]
Адукацыя
Прафесія балерына, палітык, педагог, харэограф, танцавальны педагог
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 11 чэрвеня 1935 года ў Ленінградзе.

У 1953 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча імя А. Я. Ваганавай (цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай) па класе Н. А. Камковай. За год да выпуску дэбютавала на сцэне Ленінградскага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава (цяпер Марыінскі тэатр) у партыі Машы ў балеце «Шчаўкунок» П. І. Чайкоўскага.

З 1953 па 1956 год працавала ў трупе Ленінградскага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава, дзе спачатку выконвала невялікія сольныя партыі, а затым — Мірту ў балеце «Жызэль» А. Адана і галоўную партыю Адэты-Адыліі ў балеце «Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага, пасля чаго была запрошана ў Вялікі тэатр, дзе дэбютавала ў балеце П. І. Чайкоўскага «Лебядзінае возера», выканаўшы партыю Адэты-Адыліі. Педагогам балярыны ў тэатры спачатку была Г. С. Уланава, затым Ніна перайшла да М. Ц. Сямёнавай. Гастралявала ў Фінляндыі (1958), на Кубе (1960), у ГДР (1965).

У 1980 годзе скончыла педагагічнае аддзяленне ГІТІСа па курсе М. Ц. Сямёнавай. У 1988 годзе скончыла сваю сцэнічную кар’еру, у 1989—1991 гадах працавала ў тэатры педагогам-рэпетытарам.

Была дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання (1966—1970).

У 1991 годзе разам з дачкой Надзеяй пакінула СССР і пераехала на пастаяннае жыхарства ў Іерусалім (Ізраіль), дзе займалася педагагічнай і балетмайстарскай дзейнасцю.

Памерла на 80-м годзе жыцця 3 лістапада 2014 года ў Іерусаліме.

Зноскі

  1. а б Тимофеева Нина Владимировна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Nina Timofeyeva // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Чернова Н. Ю. Тимофе́ева Нина Владимировна // Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.— М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 514. — 623 стр. с илл. (руск.)
  • Тимофе́ева Нина Владимировна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 201. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць