Нічыпар Міхайлавіч Бладыка

(Пасля перасылкі з Нічыпар Бладыка)

Нічыпар Міхайлавіч Бладыка (26 сакавіка 1889 —?) — беларускі педагог, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Нічыпар Міхайлавіч Бладыка
Дата нараджэння 26 сакавіка 1889(1889-03-26)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Рамашкава Аршанскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Талачынскі раён Віцебскай вобласці) у заможнай сялянскай сям’і. У сям’і быў сярэднім. Скончыў пачатковую школу. У 1918 годзе ўступіў у Чырвоную армію, стаў членам ВКП (б). Пэўны час з’яўляўся агентам па рэквізіцыі хлеба і жывёлы ў «кулакоў». З 1922 года Бладыка быў камандзірам узводу частак асобага прызначэння для падаўлення антыбальшавісцкіх паўстанняў.

Скончыў рабфак, пасля чаго ў сярэдзіне 1920-х гадоў быў накіраваны на вучобу ў Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Маскве, якую скончыў у 1929 годзе. У 1933 годзе Бладыка скончыў аспірантуру з прысваеннем кваліфікацыі старшага навуковага супрацоўніка. Выкладаў у Камуністычным універсітэце народаў Захаду.

З кастрычніка 1934 года з’яўляўся аспірантам, а з 1935 года — сакратаром партыйнай арганізацыі Інстытута эканомікі Беларускай акадэміі навук. 2 студзеня 1937 года па рэкамендацыі І. З. Сурты Бладыка быў прызначаны на пасаду выконваючага абавязкі неадменнага сакратара Беларускай акадэміі навук і ўвайшоў у склад прэзідыума Акадэміі навук.

Вясной 1937 года Бладыку прапанавалі стаць рэктарам БДУ. 10 кастрычніка 1937 года на партыйным сходзе Беларускай акадэміі навук атрымаў строгую вымову за «страту бальшавіцкай пільнасці». 19 снежня 1937 года загадам Народнага камісарыята асветы БССР рэктара Бладыку знялі з работы «як не справіўшагася з работай па выкарчоўванні і ліквідацыяй наступстваў шкодніцтва». У лютым 1938 года Бладыка быў накіраваны ў Ніжне-Ноўгарадскі сельскагаспадарчы інстытут.

Арышт правіць

У чэрвені 1938 года Бладыка быў арыштаваны. 5 жніўня 1938 года асуджаны да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў і высланы на Калыму. Быў вызвалены ў кастрычніку 1946 года. Далейшы лёс невядомы.

3 красавіка 1957 года быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Бладыкі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура правіць