Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч
Нічы́пар Я́каўлевіч Натале́віч (17 (4) мая 1900, Орша — 28 сакавіка 1964) — дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР (1938—1948).
Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Васіль Іванавіч Казлоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Восіпавіч Стакун | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
4 мая 1900 Орша, Беларуская ССР |
||||||
Смерць |
28 сакавіка 1964 (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Гады службы | 1919—1937 | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1917—1919 гадах працаваў канторшчыкам у паштовым аддзяленні Оршы.
Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1919—1937 гадах у Чырвонай Арміі: у 1919 годзе чырвонаармеец 2-га Віцебскага запаснога стралковага палка, у 1919—1920 гадах пісьмокіроўца базісна-інжынернага склада 5-й арміі Усходняга фронту. У 1920—1921 гадах служыў справаводам Пермскага акруговага ваенна-інжынернага склада, а ў 1921—1922 гадах сакратаром ваенкама акруговага ваенна-інжынернага кіравання Прыуральскай ваеннай акругі .
У 1922 годзе Н. Наталевіча прымаюць у Расійскую камуністычную партыю (бальшавікоў) і пераводзяць на службу ў Заходнюю ваенную акругу: інструктар-арганізатар, а затым — справавод Палітычнага кіравання. У 1924—1926 гадах — курсант ваенна-палітычнай школы ў Заходняй ваеннай акрузе.
У 1927 годзе Н. Наталевіча прызначаюць палітруком роты 97-га стралковага палка 33-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі, а ў 1928 — палітруком палкавой школы.
У 1932 годзе Наталевіч становіцца інструктарам пры палітаддзеле штаба 6-га стралковага корпуса Беларускай ваеннай акругі. У 1934 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Талмачова ў Ленінградзе. У 1937 годзе яго прызначаюць памочнікам палітрука 110-га стралковага палка 37-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі, а затым прысвойваюць званне батальённага камісара і прызначаюць начальнікам палітаддзела 50-й стралковай дывізіі гэтай жа ваеннай акругі.
Пасля арышту кіраўніка ЦВК БССР М. В. Стакуна ў кастрычніку 1937 года, з 14 лістапада 1937 па 25 ліпеня 1938 года выконваў абавязкі старшыні ЦВК БССР. З 27 ліпеня 1938 па 16 сакавіка 1948 года — Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
У 1937—1947 гадах (на XVI—XVIII з’ездах Кампартыі БССР) выбіраўся членам ЦК КП(б)Б, а з студзеня 1938 года да снежня 1947 года — членам Бюро Цэнтральнага камітэта КП(б)Б.
24 сакавіка 1944 года аб’явіў, што ў адпаведнасці з лініяй Керзона да Польшчы адыходзіць «большасць раёнаў Беластоцкай вобласці».
З студзеня 1945 года Наталевіч з’яўляецца старшынёй Камісіі па ўвекавечанні памяці загінуўшых воінаў Чырвонай Арміі і партызан у Вялікай Айчыннай вайне за вызваленне Беларусі.
У 1948—1956 гадах Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч знаходзіўся на адказных пасадах у Пензенскай вобласці. У 1956—1960 гадах — на гаспадарчай рабоце ў Мінску, Баранавічах і Брэсце.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР I-га (1937—1946) і II-га (1946—1950) склікання. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1951 гадах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Иоффе Э. Г. От Мясникова до Малофеева: кто руководил БССР / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2008. — 287 с. — С. 182—186. — ISBN 978-985-01-0803-6.
- Наталевіч Нічыпар Якаўлевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 301—302. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Натале́віч Нічыпар Якаўлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 527—528. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- http://www.alexanderyakovlev.org/almanah/almanah-dict-bio/1022104/12
- http://www.knowbysight.info/NNN/03489.asp
- http://www.az-libr.ru/index.shtml?Persons&70B/b6310cc5/0001/e568ea4d
- http://www.kommersant.ru/gallery/pic/507991
- http://www.t-s.by/blog/2013/02/natalevich-iz-korolishhevich-ili-zheleznodorozhnaya-istorijka/
- http://nikolayko.wordpress.com/tag/uprising/
- http://www.prlib.ru/Lib/pages/item.aspx?itemid=41003
- http://www.istpravda.ru/bel/digest/1986/ Архівавана 16 лютага 2013.
- Гущин А. А. Жизнь в ссылке: Н. Я. Наталевич в Пензе // Пензенское краеведение. 2020. № 1—2(33—34). — С. 39—42.