Нэлі Андрэеўна Абухава

(Пасля перасылкі з Н. А. Абухава)

Нэлі Андрэеўна Абухава (нар. 18 лістапада 1947, Грозны, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Нэлі Андрэеўна Абухава
Дата нараджэння 18 лістапада 1947(1947-11-18) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

У 19661967 гадах — памочнік галоўнага мастака грозненскага завода «Чырвоны Молат»[ru]. У 1973 годзе скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут. У 19731974 гадах — архітэктар, старэйшы архітэктар ДПІ «Фрунзэгарпраект»; у 19742003 гадах — архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, загадчыца групай архітэктараў, галоўны архітэктар праекта ДПІ «Мінскпраект»; у 20042006 гадах — галоўны архітэктар праекта ЗАТ «СпецСантэхБуд»; у 20082009 гадах — галоўны архітэктар праекта ПВУП «ТДТІпраект»; у 20102012 гадах — галоўны архітэктар праекта ТАА «Нармада».

Мае кваліфікацыйны атэстат Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі на ажыццяўленне функцый галоўнага архітэктара праекта (2010).

Член прафсаюза працаўнікоў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў з 1967 года; член Беларускага саюза архітэктараў з 1983 года, у 19922002 гадах — сакратар першаснай арганізацыі БСА пры інстытуце «Мінскпраект», з 2011 года — навуковы сакратар бюро савета ветэранаў БСА.

Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: аўтар ПДП Заходняга раёна г. Фрунзэ (19731974, у сааўтарстве); сааўтар праекта забудовы мікрараёна М. Горкага, Варвашэні, Крапоткіна, В. Харужай (19741976, у сааўтарстве); сааўтар праекта забудовы мікрараёна М. Горкага, Някрасава, Куйбышава, Сурганава (19761978, у сааўтарстве); аўтар праектаў забудовы мікрараёна Уручча-1, 2, 3 (19801987, у сааўтарстве); аўтар праектаў забудовы мікрараёнаў Лошыца-1, 2, Сухарава-6 (19881993, у суаўтарстве з М. Ключановічам); аўтар праекта карэктоўкі ПДП жылога раёна Лошыца з эскізам забудовы кварталаў (20002003), аўтар эскіза забудовы жылога раёна Сцяпянка ў граніцах вуліц Карвата, Геалагічная, Высокая (20052007).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Обухова Нелли Андреевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)