Наталля Аляксандраўна Руднева
Наталля Аляксандраўна Руднева (нар. 27 мая 1951, г. Самара, Расія) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана), педагог. Народная артыстка Беларусі (1999).
Наталля Аляксандраўна Руднева | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 мая 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | вакал |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьЗакончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1981, клас К. Драздовай).
У 1981 годзе была прынята салісткай у трупу Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Першымі партымі на яго сцэне сталі партыя Мадалены («Рыгалета» Дж. Вердзі) і партыя Любашы («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава.
За трыццаць год працы ў тэатры выканала практычна ўсе вядучыя мецца-сапранавыя партыі класічнага рэпертуару. Найлепшымі ролямі артысткі лічацца: Амнерыс («Аіда Дж. Вердзі»), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава, Кармэн (у аднайменнай оперы Ж. Бізэ), якія спявачка выконвала на працягу звыш дваццаці гадоў, а таксама партыі Ульрыкі і прынцэсы Эбалі (адпаведна «Баль-маскарад» і «Дон Карлас» Дж. Вердзі). Стварыла шэраг адметных вобразаў у сучасных операх, перш за ўсё беларускіх кампазітараў, сярод якіх: Любка («Сівая легенда» Дз. Смольскага), Клара Цаханасян («Візіт дамы» С. Картэса) і інш.
Гастраліравала ў Аргенціне, Бельгіі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Партугаліі, Польшчы, Турцыі, Швейцарыі. Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, мае вялікія кантатна-аратарыяльны і камерны рэпертуары.
Супрацоўнічала са шматлікімі калектывамі, сярод якіх: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, аркестры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Смаленскі аркестр народных інструментаў імя В. Дуброўскага, Дзяржаўны акадэмічны рускі аркестр імя В. В. Андрэева (Санкт-Пецярбург, Расія), Нацыянальным сімфанічным аркестрам Турцыі і інш. У Барселоне (Іспанія) у рамках культурнай праграмы Алімпійскіх гульняў 1992 г. Наталля Руднева выканала духоўную араторыю «Чырвоная кніга» сучаснага іспанскага кампазітара К. Бенгуэрэля. У 1996 годзе ў Швейцарыі падчас Вечара памяці Эдысана Дзянісава выканала вакальны цыкл кампазітара на вершы кітайскіх паэтаў.
Актыўна супрацоўнічала з Беларускім тэлебачаннем. Запісала шмат музычных тэлепраграм, у якіх выканала шэраг твораў камернай класікі (Р. Шумана, Р. Вагнера і інш.). Стварыла адметны ў драматычным плане вобраз Джуліі ў фільме-оперы В. Губарэнкі «Альпійская балада» (рэжысёр-пастаноўшчык Генадзь Нікалаеў).
У 2011 годзе завяршыла кар’еру спявачкі. З таго часу кіраўнік стажорскай групы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Рэпертуар
правіць- Мадалена («Рыгалета» Дж. Вердзі)
- Эбалі («Дон Карлас» Дж. Вердзі)
- Ульрыка («Баль-маскарад» Дж. Вердзі)
- Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі)
- Фенена («Набука» Дж. Вердзі)
- Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі)
- Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні)
- Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ)
- Сантуцца («Сельскі гонар » П. Масканьі)
- Мадалена («Мадалена» С. Пракоф’ева)
- Соня («Вайна і мір» С. Пракоф’ева)
- Ахросімава («Вайна і мір» С. Пракоф’ева)
- Элен («Вайна і мір» С. Пракоф’ева)
- Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава)
- Лель («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава)
- Вясна («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава)
- Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага)
- Вольга («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага)
- Няня («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага)
- Паліна («Пікавая дама» П. Чайкоўскага)
- Канчакоўна «(Князь Ігар» А. Барадзіна)
- Любка («Сівая легенда» Дз. Смольскага)
- Клара Цаханасян («Візіт дамы» С. Картэса)
- Мярчуткіна («Юбілей» С.Картэса)
- партыя саліруючага мецца-сапрана («Рэквіем» В. А. Моцарта)
- партыя саліруючага мецца-сапрана («Рэквіем» Дж. Вердзі)
- партыя саліруючага мецца-сапрана («Stabat mater» Дж. Пергалезі)
- партыя саліруючага мецца-сапрана («Stabat mater» Дж. Расіні)
- партыя саліруючага мецца-сапрана («Страсці па Матфею» І. С. Баха)
- партыя саліруючага мецца-сапрана («Месія» Г. Гендэля)
- партыя саліруючага мецца-сапрана («Gloria» А. Вівальдзі)
- партыя саліруючага мецца-сапрана («Missa Solemnis» Л. Бетховена)
- партыя саліруючага мецца-сапрана (9-я сімфонія Л. Бетховена)
- партыя саліруючага мецца-сапрана («Каранацыйная імша» В. Моцарта)
Ацэнка творчасці
правіцьПаводле водгукаў крытыкі, голас Рудневай моцны, прыгожага тэмбру, сама артыстка валодае высокай музычнай і сцэнічнай культурай, вялікім драматычным талентам, выкананню ўласцівы эмацыйнасць і шчырасць.
Прызнанне
правіць- Лаўрэат міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў у Рызе (1979)
- Лаўрэат міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў у Мінску (1980)
- Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1994)
- Прэмія імя Л. Александроўскай (1997)
- Народная артыстка Беларусі (1999)
- Прыз «Крыштальная Паўлінка» (2012)
Спасылкі
правіць- Наталья Руднева: Театр — это судьба Архівавана 3 сакавіка 2012.