Надзея Аляксандраўна Юўчанка
Надзея Аляксандраўна Ю́ўчанка (нар. 28 ліпеня 1946, г. Познань, Польшча) — беларускі музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1990).
Надзея Аляксандраўна Юўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | музыказнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1990) |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1972 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1979 года працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, адначасова з 1996 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў і Беларускай акадэміі музыкі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1997 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1979 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьПрацы па пытаннях тэатрытычнай музыкі, сучаснага музычнага мастацтва, гісторыка-тэарэтычных аспектах музычнага тэатра Беларусі. Аўтар падручнікаў.
Прэміі
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за даследаванне «Музычны тэатр Беларусі» ў 3-х тамах, апублікаванае ў 1993—1997 гадах.
Творы
правіць- Музычны тэатр Беларусі. 1917—1959. Мн., 1993 (у сааўтарстве);
- Музычны тэатр Беларусі, 1960—1990: Опернае мастацтва, музычная камедыя і аперэта. Мн., 1996 (у сааўтарстве);
- Музычны тэатр Беларусі, 1960—1990: Балет. Музыка ў пастаноўках драматычных тэатраў. Мн., 1997 (у сааўтарстве);
- Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский. Мн., 1999 (у сааўт.); Музычнае мастацтва // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мн., 2000.
Літаратура
правіць- Юўчанка Надзея Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).