Ніна Мікалаеўна Мазай
Ні́на Мікала́еўна Маза́й (9 сакавіка 1950, вёска Чалюшчавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці — 26 чэрвеня 2019) — беларускі палітык і дыпламат.
Ніна Мазай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Сянько | ||||||
Нараджэнне |
9 сакавіка 1950 |
||||||
Смерць | 26 чэрвеня 2019[1] (69 гадоў) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 9 cакавіка 1950 года ў вёсцы Чалюшчавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Працоўную дзейнасць пачала настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Ракітніцкай школы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Працавала другім, першым сакратаром Жабінкаўскага райкама ЛКСМБ, сакратаром, першым сакратаром Брэсцкага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ, Намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР[2].
У 1988 г. Ніна Мазай узначальвала Дзяржаўную камісію па расследванні злачынстваў у Курапатах[3].
27 снежня 1991 года была прызначана Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА [4]. 27 студзеня 1993 года была дадаткова прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі [5], 3 снежня 1994 года стала таксама паслом у Іспаніі і Партугаліі па сумяшчальніцтве [6]. З усіх гэтых пасад была адстаўлена 20 студзеня 1997 года, калі была прызначана намеснікам міністра замежных спраў [7]. З пасады намесніка міністра была адстаўлена 29 студзеня 1999 года [8].
8 мая 2001 года стала паслом у Канадзе [9], якім заставала да 3 студзеня 2008 года [10].
Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання.
Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі, член Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай асамблеяй НАТА, намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Узнагароды
правіць- Ордэн Пашаны
- Медаль «За працоўную адзнаку»
- 11 лютага 2010 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [11].
Зноскі
- ↑ https://bel.sputnik.by/society/20190626/1041766858/Pamerla-eks-vtse-premer--dyplamat-Nna-Mazay.html
- ↑ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 июля 1990 г. №134-XII «О назначении Заместителя Председателя Совета Министров Республики Беларусь»
- ↑ Игорь Кузнецов. Куропатское дело: 20 лет спустя Архівавана 15 кастрычніка 2014. // «БелГазета», 21 чэрвеня 2008 г.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 декабря 1991 г. № 1357-XII «О Постоянном представителе Республики Беларусь при ЮНЕСКО» Архівавана 14 снежня 2017. (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 января 1993 г. № 2128-XII «О назначении Мазай Н. И. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь во Французской Республике и присвоении ей дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 14 снежня 2017. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 1994 г. № 246 «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь во Французской Республике Мазай Н. Н. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Испании и Португальской Республике по совместительству» Архівавана 14 снежня 2017. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 г. № 73 «О назначении Н. Н. Мазай заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь» Архівавана 14 снежня 2017. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 января 1999 г. № 61 «Об освобождении Н. Н. Мазай от должности заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» Архівавана 14 снежня 2017. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 января 1999 г. № 61 Указ Президента Республики Беларусь от 8 мая 2001 г. № 246 «О назначении Н. Н. Мазай Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Канаде» Архівавана 14 снежня 2017. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 января 2008 г. № 4 «Об освобождении Н. Н. Мазай от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Канаде» Архівавана 14 снежня 2017. (руск.)
- ↑ ПАСТАНОВА ПРЕЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 11 лютага 2010 г. № 300-ПСР4 Аб узнагароджанні Н. М. Мазай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Кто есть кто в Республике Беларусь Архівавана 24 мая 2009. (руск.)