Наталля Мікалаеўна Макляцова

(Пасля перасылкі з Н. Макляцова)

Наталля Мікалаеўна Макляцова (25 верасня (8 кастрычніка) 1909, в. Мсціслаўская Слабодка, Дарагабужскі раён, Смаленская вобласць — 14 жніўня 1993) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1954). Некаторымі даследчыкамі называецца першай жанчынай-архітэктарам у Беларусі[1].

Наталля Мікалаеўна Макляцова
Дата нараджэння 8 (21) кастрычніка 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1993(1993-08-14) (83 гады)
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1954)

Біяграфія

правіць

Наталля Макляцова нарадзілася ў 1909 годзе ў в. Мсціслаўская Слабодка Дарагабужскага павета Смаленскай губерні. У 1913 годзе, калі ёй было ўсяго 3 гады, памерла 24-гадовая маці. У свой час маці вучылася ў жаночым політэхнічным інстытуце ў Пецярбургу. Бацька скончыў Інстытут грамадзянскіх інжынераў[2]. У час Першай сусветнай вайны ён сышоў на фронт і не вярнуўся, у 1920-я гады з’ехаў у Канаду, дзе завёў новую сям’ю. Наталлю выхоўвала бабуля[3].

1 красавіка 1931 года скончыла Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Не маючы жылля ў Ленінградзе, вырашыла пераехаць на новае месца і падала заяўку на адно з двух месцаў для архітэктараў у філіяле Дзіпрагара, які ствараўся ў Менску. 25 верасня 1931 года прыехала ў сталіцу БССР[2].

  … я апынулася на прывакзальнай плошчы сталіцы Беларусі і засмуцілася. … Аднапавярховы будынак вакзала, плошча, пакрытая каменем, вазакі з абшарпанымі брычкамі, ілье дождж. Прама супраць уваходу ў вакзал кароткая вуліца, цяпер Кірава, замест цяперашніх парадных веж абапал прысадзістыя драўляныя аднапавярховыя дамы, усё нейкае ўбогае пасля абшараў і хараства Ленінграда.

… Гэта быў тыповы пазаштатны губернскі гарадок, ды яшчэ ў былой «мяжы аселасці». … Некалькі брукаваных вуліц у цэнтры. Двух-, трохпавярховая цагляная забудова. Адна лінія трамвая па галоўнай Савецкай вуліцы — ад цяперашняй плошчы Калініна (тут канчаўся горад) да вакзала. Трамвай з'явіўся ў 1929 г., да гэтага была конка, рэйкавая дарога на дзве «конскія сілы», а пры ўздыме на гару каля цяперашняй Цэнтральнай плошчы падпрагалі яшчэ пары гнядых. Было некалькі невялікіх заводаў. І мора драўляных аднапавярховых хат без вадаправода і каналізацыі. Самы высокі будынак у горадзе — гасцініца «Еўропа» (6 паверхаў) на рагу Ленінскай вуліцы і плошчы Свабоды, і яшчэ вежа з гадзіннікам каля старой ратушы. … Зелень на вуліцах адсутнічала, ды і шырыня вуліц была невялікая. Старая галоўная магістраль — Савецкая вуліца — мела ўсяго 18 м. (цяпер Ленінскі праспект мае шырыню 48 м.) Ні легкавых, ні грузавых аўтамабіляў не было, толькі вазакі з брычкамі і ламавыя падводы для перавозкі грузаў. Нават вялікае начальства ездзіла на брычках.

Тэатр імя Янкі Купалы існаваў у сваім дарэвалюцыйным абліччы. Два ці тры кінатэатры. Зялёныя масівы: цэнтральны сквер з лебядзіным фантанам, парк за Свіслаччу (цяпер парк імя Горкага) і хваёвы лясок на ўскраіне горада (цяперашні парк імя Чалюскінцаў). Ну і, вядома, сады-гароды вакол шматлікіх прыватных дамоў. Абсерваторыя тады была далёка за горадам. Адзіная асфальтаваная вуліца Леніна, шырынёй метраў 15, па вечарах служыла гарадскім праменадам. Да гэтага варта дадаць, што адзінай крыніцай энергазабеспячэння горада быў так званы «Эльвод» магутнасцю 8 тысяч кілават, які размяшчаўся на беразе Свіслачы … Сціплая Свіслач увесну выходзіла з берагоў, затапляла масты, і цэнтр горада на пару дзён апыняўся адрэзаным ад усходняй яго часткі[2].

 
 
Дом спецыялістаў у 1937 годзе

Філіял Дзіпрагара разрастаўся і ў 1933 г. быў перайменаваны ў «Белдзяржпраект». Ужо ў 1934 годзе па праекце Макляцовай пачалося будаўніцтва 100-кватэрнага Дома спецыялістаў, першага ў горадзе шасціпавярховага дома з ліфтамі і падвалам. Дом больш за два гады, трох- і чатырохпакаёвыя кватэры засялялі па пакоях.

У 1932[удакладніць] годзе нарадзіла дачку Марыну. Пасля пабралася шлюбам з архітэктарам Вадзімам Каралёвым, які ў першым шлюбе быў жанаты з Янінай Каханоўскай[4], пляменніцай братоў Луцкевічаў[5].

У 19381941 гадах выкладала ў БПІ. У пачатку красавіка 1941 г. разам са шматлікімі іншымі спецыялістамі запрасілі ў ЦК партыі і прапанавалі перайсці на працу ў Ваенпраект. У Ваенпраекце тэрмінова працавалі па 12 гадзін у дзень, без выхадных, над абароннымі аб’ектамі ў Заходняй Беларусі: аэрадромамі, складамі ГЗМ і боепрыпасаў, ваеннымі гарадкамі. 25 чэрвеня 1941 года, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўсе працы былі спаленыя перад сыходам з палаючага горада[2].

  Раніцай, як звычайна, пайшла на працу. Горад нібыта замер, толькі ў сярэдзіне дня раздалося некалькі аддаленых выбухаў ды высока праляцелі самалёты. Апынулася, немцы разбамбілі “Эльвод”, горад пазбавіўся вады і святла. Як потым высвятлілася, позна ўвечары з Мінска накіравалася некалькі спецыяльных цягнікоў: з'ехаў урад, іншыя кіруючыя органы з сем'ямі. Нам была дадзена каманда выходзіць на працу, нягледзячы ні на што. І мы выходзілі яшчэ і 25-га, калі спалілі свае працы.

24 чэрвеня, трэці дзень вайны. Гадзіне а 12-й пачалася страшная бамбёжка. Самалёты з чорнымі крыжамі на крылах наляталі зграямі і прыцэльна бамбілі горад па квадратах. Падалі ўпярэмежку фугасныя і запальныя бомбы. …Горад гарэў, бомбы працягвалі падаць, ніводны наш самалёт не падняўся ў паветра…

У ноч на 26 чэрвеня начавалі ў парку Чалюскінцаў, у горадзе было страшна заставацца. Ранняй раніцай рушылі па Маскоўскай шашы на ўсход у натоўпе адурэлых ад страху бежанцаў. …растрапаныя, з перакітаванымі тварамі жанчыны з дзеткамі на руках. Стары, які прыціскае да грудзі венскае крэсла, сівая жанчына, нагружаная рондалямі, людзі з ключамі ад згарэлых кватэр у руках… Пякучае сонца, пыл, горкі чад суцэльнага пажарышча, у якім на чацвёрты дзень вайны гінуў наш Мінск…[2].

 

Раніцай 26 чэрвеня разам з мужам Вадзімам Каралёвым пешшу накіравалася да станцыі Калодзішчы. Насілу ўціснуліся ў перапоўнены тамбур цягніка, але калі машыніст даў гудок, Наталля саскочыла: у вёсцы пад Мінскам засталася дзевяцігадовая дачка Марына. 28 чэрвеня немцы ўварваліся ў Мінск. Наталля з дачкой вярнуліся ў заняты нацыстамі горад 7 ліпеня. З дома, дзе яны жылі да вайны, іх выгналі — яго заняла Беларуская народная самапомач. Макляцовы перабраліся ў недабудаваны верх аднапавярховага доміка на Інтэрнацыянальнай вуліцы[6].

У час нямецкай акупацыі ў калідоры будынка гарадской ўправы, куды прыходзіла на чарговую рэгістрацыю, пазнаёмілася з будучым мужам інжынерам-будаўніком Уладзімірам Уладзіміравічам Мінкевічам. Пасля немцы злавілі Мінкевіча пры атрыманні па падробленых дакументах спірту для партызан. У той час Наталля была ўжо цяжарная ад яго. Працавала ў свайго былога студэнта Мікалая Бяндоўскага, які стварыў пры немцах прыватную будаўнічую фірму[6], праектавала тытунёвую фабрыку (у раёне вуліцы Розы Люксембург)[5]. З яго ж дапамогай праз тры месяца ўдалося вызваліць мужа з турмы[6].

9 снежня 1942 года нарадзіўся сын Уладзімір. Адразу пасля родаў цяжка захварэла, перажыла заражэнне[6].

Пасля савецкай бамбардзіроўкі горада 2 мая 1943 года, сям’я перабралася на ўскраіну ў пустую кватэру ў драўляным доме на Усходнім завулку. Гаспадары кватэры падаліся ў лес, пакінуўшы засеяны гарод[6]. Пасля вызвалення горада 3 ліпеня 1944 года ўсіх мужчын, якія былі ў акупацыі, неадкладна прызвалі ў армію, але Мінкевіча накіравалі на працу па аднаўленні Мінска, бо ён меў будаўнічую спецыяльнасць[2].

  ... горада па сутнасці не было. Паўсюль глядзелі чорнымі вачніцамі былых вокнаў паўразбураныя каробкі мураваных будынкаў. Многія раёны драўлянай забудовы ўяўлялі сабой суцэльнае папялішча. Толькі дзе-нідзе тырчалі самотныя печкавыя трубы. Савецкая вуліца на ўсім працягу была знішчана. Самотна стаялі цудам ацалелыя Дом Урада, Дом афіцэраў, Дом ЦК і тэатр Янкі Купалы. Ад Цэнтральнай плошчы (цяперашняй) далёка праглядаўся Оперны тэатр. Праца чакала гіганцкая. Трэба было абследаваць абгарэлыя каробкі на прадмет іх найхутчэйшага аднаўлення, тэрмінова разабраць разваліны, якія знаходзіліся ў аварыйным стане. На разборку і расчыстку выходзіла ўсё працаздольнае насельніцтва пасля працы і ў выхадныя дні[2].

 

Працавала ў інстытуце «Белпрампраект» (19441948, галоўны архітэктар), адначасова выкладала ў 19451975 гадах у БПІ, дацэнт з 1954, таксама выкладала ў палітэхнікуме.

Творчасць

правіць
 
24-кватэрны дом па вуліцы Мянжынскага ў Магілёве

Работы: Мінскі жылы дом спецыялістаў (разбураны ў Вялікую Айчынную вайну), 8-павярховы дом на пл. Я. Коласа (1957, у сааўтарстве) і рэканструкцыя галоўнага корпуса БПІ (1937) у Мінску; жылыя дамы № 12, 14 (1936) па вул. Першамайскай у Гомелі, тыпавы праект 24-кватэрнага жылога дома (у 19321938 пабудаваны дамы ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Барысаве і інш. гарадах).

У навуковых працах даследвала тэарэтычныя метадалагічныя асновы праектавання жылых будынкаў.

Сям’я

правіць

Мела дачку Марыну Уладзіміраўну Макляцову (нар. 1932[удакладніць]), якая таксама стала архітэктарам[6]. У шлюбе з архітэктарам Вадзімам Каралёвым дзяцей не мела. У шлюбе з Уладзімірам Уладзіміравічам Мінкевічам мела сына Уладзіміра (нар. 1942). Яе нашчадак Мікіта Мікалаевіч Макляцоў стаў скульптарам.

  • Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўтарстве);
  • Основы проектирования жилых зданий. Мн., 1960 (у сааўт.).

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць