Обальскі керамічны завод
Обальскі керамічны завод — прадпрыемства па вытворчасці сценавых матэрыялаў. Заснаваны ў 1929 г. у г. п. Обаль Шумілінскага раёна як цэглавы завод № 37 з сезоннай вытворчасцю на базе радовішча цэглавых глін. У 1947 г. аднавіў работу, у 1954 г. пачаў бесперапынную вытворчасць цэглы. З 1969 г. называецца Обальскі цэглавы завод. У 1974—1977 гг. пабудаваны завод керамічных вырабаў са шлікернай падрыхтоўкай глінянай масы (адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое выкарыстоўвае такую тэхналогію). У 1980 г. два заводы аб’ядналіся ў адзін. З 2002 г. камунальнае вытворчае УП.
Завод вырабляе цэглу, тратуарную плітку, вырабы мастацкай керамікі.
Літаратура
правіць- Обольский керамический завод // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 497.