Обаль (рака)

рака ў Беларусі

О́баль — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны.

Обаль
Ля вёскі Пагіршчына
Ля вёскі Пагіршчына
Характарыстыка
Даўжыня 148 км
Басейн 2 690 км²
Расход вады 19,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Возера Езярышча
 • Месцазнаходжанне каля гарадскога пасёлка Езярышча
 • Вышыня 165 м
 • Каардынаты 55°49′59,10″ пн. ш. 30°00′39,76″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 • Месцазнаходжанне за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Новыя Гараны
 • Вышыня 109,2[1] м
 • Каардынаты 55°24′00,9″ пн. ш. 29°01′41,35″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Гарадоцкі раён, Шумілінскі раён
physical
Обаль (рака)
Обаль (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 148 км. Плошча вадазбору 2690 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 19,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 55 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км.
Выцякае з возера Езярышча каля гарадскога пасёлка Езярышча, цячэ па Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах у межах паўночна-заходняй часткі Гарадоцкага ўзвышша і па паўночна-ўсходняй частцы Полацкай нізіны. Вусце за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Новыя Гараны Полацкага раёна. Рака зарэгулявана Ключагорскім вадасховішчам, працякае праз возера Обаль. Найвышэйшы ўзровень разводдзя каля гарадскога пасёлка Обаль у 1-й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межанню 4,6 м, найбольшая 7,3 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 сутак.

Ля вёскі Пралетарск у Гарадоцкім раёне

Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 300—600 м (найбольшая 2,5 км паміж вёскамі Малое Цешава і Канавалава Гарадоцкага раёна); у вярхоўі невыразная. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае; шырыня яе да ўпадзення ракі Свіна 400—800 м, ніжэй — 100—200 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 8—20 м у верхнім цячэнні, 20—40 м у сярэднім, 25—30 м у ніжнім.

У басейне ракі азёры: Езярышча, Нямельчык, Сцернік, Красянец, Кім, Апукава, Обаль, Белае, Бярнова, Чорнае, Вялікая Восмата, Верына, Церабаўля, Чарнова, Чарноўка, Жодзень, Расалай, Свіно, Званае, Астравіта, Ужо, Сцернік, Заляшно́, Мошня, Жужнева, Летняе, Капенец, Красамай, Канаплянка, Ценіца, Еськіна, Жужаліца, Вокнішча і іншыя.

Асноўныя прытокіПравіць

Справа: Свіна, Ценіца, Глыбачка, Рэчыца, Марынец, Дзіваць[1]. Злева: Чарнуйка, Чарнаўка, Конскі, Чарняўка, Выдрыца, Усыса, Будавесць, Круцік.

На рацэПравіць

Гарадскія пасёлкі: Обаль.

Вёскі: Ламаносава, Жалудова, Канавалава, Вясніцкія, Пралетарск, Іванаўка, Ставіца, Казьяны, Обаль, Грудзінава і інш.

Вадасховішчы: Ключагорскае.

ГЭС: Ключагорская (закінутая).

На левым беразе ракі ў 1 км ад вёскі Кісялі (Гарадоцкі раён) на вяршыні ўзгорка (мясцовая назва Прыстань) археалагічны помнік (гарадзішча) VIII—X ст[2].

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 496 с. — 8 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Гл. ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14, 21, 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.

СпасылкіПравіць