Обер-лейтэнант (ад ням.: оber — старэйшы, фр.: lieu tenant — намеснік, у сваю чаргу ад lieu — месца і tenant — які займае) — званне малодшага афіцэра ў арміях Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі.

Ва ўзброеных сілах Германіі ўпершыню званне обер-лейтэнант з'явілася ў пачатку XIX стагоддзя. У перакладзе званне азначала старшы лейтэнант і звычайна прысвойвалася пасля 5-6 гадоў ваеннай службы. Обер-лейтэнант у ваенна-марскіх сілах называўся обер-лейтэнант цур зэе (ням.: Oberleutnant zur See).

У часы Другой сусветнай вайны ў войсках СС эквівалентным званнем было оберштурмфюрар.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць