Адкрыць галоўнае меню
Ратуша Обуды

Обуда (венг.: Óbuda) — старажытны і аж да 1873 года самастойны горад у цэнтры Венгрыі. Пасля аб'яднання Обуды, Буды і Пешта ў новы горад Будапешт, Обуда атрымала статус раёна сталіцы Венгрыі. Назва Обуда на венгерскай мове азначае Старая Буда (ням.: Alt-Ofen).

У Обудзе, на дунайскім востраве, праходзіць штогадовы музычны фестываль «Сігет».

ГісторыяПравіць

Цяпер Обуда – гэта самы стары раён Будапешта. Да 1873 года - паўночнае прадмесце Буды, да XIII стагоддзя яна і была Будай, а яшчэ раней - Аквінкумам.

Першыя паселішчы на тэрыторыі Обуды з'явіліся яшчэ ў каменным веку. Рымляне ў I стагоддзі да н.э., ацаніўшы па годнасці мясцовыя гарачыя крыніцы, пабудавалі тут Аквінкум - сталіцу правінцыі Панонія. У II стагоддзі горад быў разбураны варварамі, а затым некалькі разоў абложваўся і быў, урэшце, заваяваны гунамі, ад якіх у V стагоддзі атрымаў імя «Буда» - у гонар брата караля Атылы, які склаў сваю галаву ў паядынку з апошнім. Тут знаходзілася стаўка Атылы, а паводле «Песні пра Нібелунгаў», тут жа затым збудаваны быў легендарны Замак Атылы (Etzelnburg). Пасля, на пэўны час, горад страціў сваё значэнне і быў разбураны. Венгерскія плямёны прыйшлі сюды з-за Карпат каля 900 года і дзьюла (ваявода) Арпад удыхнуў новае жыццё ў старое папялішча.

У 1241—1242 гадах Буда была разбурана манголамі. Пасля кароль Бела IV пабудаваў магутную крэпасць на поўдзень ад зруйнавага горада. Паселішча (пасад), якое вырасла вакол Будайскай цвярдыні, і стала ў далейшым называцца "ўласна Будай" - а за паступова старым гарадскім ачагом, які паступова адбудаваўся, у гутарковай мове замацавалася назва Обуда, якая перайшла і ў афіцыйнае справаводства[1].

У XVIII стагоддзі Обудай валодаў род Зічы, які пабудаваў тут у 1746-52 гг. барочны палац.

Пасля абвешчанага 1 студзеня 1873 года ўрачыстага аб'яднання Обуды, Буды і Пешта ў новы горад Будапешт, - Обуда атрымала статус раёна сталіцы Венгрыі. Менавіта дзякуючы тэрмальным крыніцам Обуды, Будапешт з'яўляецца адзінай еўрапейскай сталіцай, якая мае статус курорта.

СлавутасціПравіць

Зноскі

  1. У харвацкай і сербскай літаратуры Обуда называецца: «Stari Budim». Аднак, харвацкая дыяспара Будапешта карыстаецца венгерскім тапонімам «Obuda». Словам «Budim» мясцовыя харваты завуць Будайскую крэпасць.

СпасылкіПравіць