Озія (цар іўдзейскі)

(Пасля перасылкі з Озія, цар іудзейскі)

Озія (іўр.: עֻזִּיָּהוּ, што значыць Мая моц — Іегова; грэч. Οζίας; лац.: Ozias), таксама вядомы як Азарыя (іўр.: עֲזַרְיָה грэч. Αζαρις; лац.: Azarias) — дзясяты цар Іўдзейскага царства, сын Амасіі. Паводле Бібліі, стаў царом ва ўзросце 16 год і панаваў на працягу 52 год, гады яго кіравання Іўдзеяй — з 791 па 740 да н.э. У гады яго валадарства Іўдзейскае царства дасягнула перыяду росквіту.

Озія
іўр.: עֻזִּיָּהוּ
Нараджэнне 801 да н.э.
Смерць каля 733 да н.э.
Род дом Давіда[d]
Бацька Амасія, цар іудзейскі[2]
Маці Jecoliah[d][3]
Дзеці Іяфам, цар іудзейскі[4]
Веравызнанне Яхвізм[d][5]
Адукацыя
  • невядома
Дзейнасць кіраўнік, палкаводзец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Цар Озія, які захварэў на праказу, Рэмбрант, 1635.

Біяграфія правіць

Озія характарызуецца як богабаязны цар, які падтрымліваў служэнне Адзінаму Богу. Падчас эканамічнага ўздыму краіны сабраў вялізнае па тых часах войска ў 300 000 чалавек, з якім скарыў суседнія варожыя народы: Філістымлян, Аравіцян, Аманіцян. Адбудаваў вежы Іерусаліма, а таксама шматлікія вежы і замкі па ўсяму царству. Адначасова падтрымліваў земляробства ў краіне. У Іерусаліме цар назапасіў вялікую колькасць ваеннай амуніцыі, а таксама пабудаваў ваенныя машыны. Слава пра яго багацце і моц распаўсюдзілася далёка за межы Палесціны.

У апошнія гады жыцця з-за вялікай славы яго сэрца ўзганарылася. Цар уздумаў у Іерусалімскім Храме прынесці ахвяру, для чаго ўвайшоў у Святое Храма, што маглі рабіць толькі першасвятары. Іўдзейскія святары малілі цара не рабіць такога бясчынства, але цар з ахвярніцай увайшоў у Святое. У гэты момант Озія быў паражоны праказай. Апошнія гады свайго жыцця, у адпаведнасці з ізраільскімі законамі наконт праказы, цар жыў у асобным доме, у той час як краінай кіраваў яго сын Іяфам.

Пахаваны цар у Іерусаліме, але асобна ад магіл продкаў, таму што гаварылі, што «ён пракажоны». У год смерці Озіі быў пакліканы на служэнне прарок Ісая.

Прарок Амас паведамляе, што падчас валадарання Озіі ў Іўдзеі адбылося землетрасенне. Згодна з археалагічнымі даследаваннямі, землетрасенне магло адбыцца ў Палесціне каля 760 г. да н.э.

У 1931 была знойдзена так званая «таблічка Озіі». На ёй на старажытнаяўрэйскай мове напісана: «Тут ляжаць косці Озіі. Не адчыняць». Вучоныя адносяць таблічку да 30-70 гадоў н.э. і звязваюць яе напісанне з перапахаваннем Озіі падчас перабудовы другога Храма.

Зноскі