Оламаўцкі край

край Чэхіі

Оламаўцкі край (чэшск.: Olomoucký kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі. Месціцца на тэрыторыі гістарычнай вобласці Маравія, часткова Сілезіі. На поўначы край мяжуе з Польшчай (працягласць мяжы складае 104 км), на ўсходзе — з Мараўскасілезскім краем, на паўднёвым усходзе — з Злінскім краем, на поўдні — з Паўднёвамараўскім краем і на захадзе — з Пардубіцкім краем. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Оламаўц. У краі налічваецца 5 адміністрацыйных раёнаў і 26 гарадоў.

Оламаўцкі край
Olomoucký kraj
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Чэхія
Статус край
Уваходзіць у Маравія і Сілезія
Уключае 5 адміністрацыйных раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 12 лістапада 2000[2]
Кіраўнік Іржы Розбажыл
Насельніцтва (2013) 637 609[1]
Шчыльнасць 121 чал./км²
Плошча 5 267 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 1491 м
Оламаўцкі край на карце
Часавы пояс +1
Код ISO 3166-2 CZ-OL
Код аўтам. нумароў M
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі правіць