Олаф Магнус (лац.: Olaus Magnus, або Magni, латынізацыя Månsson, або пераклад Store; 14901557) — шведскі царкоўны дзеяч, архібіскуп Упсалы, дыпламат, пісьменнік і картограф. Бацькамі Олафа былі Монс Петэрсан Стурэ (шведск.: Mans Petersson Store) і Крысціна. Брат архібіскупа і гісторыка Іаана Магнуса (Юхана Монсана).

Олаф Магнус
Roman Catholic archbishop of Uppsala[d]
4 чэрвеня 1544 — 1 жніўня 1557
Дыяцэзія Архідыяцэзія Упсалы, каталіцкая
Папярэднік Іаан Магнус
Адукацыя
Дзейнасць картограф, дыпламат, гісторык, ксёндз, антраполаг, каталіцкі біскуп, пісьменнік
Нараджэнне кастрычнік 1490[1][2][…]
Смерць 1 жніўня 1557[3] (66 гадоў)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Олаф нарадзіўся ў кастрычніку 1490 у Лінчэпінгу (або ў Шэнінгэ), вучыўся ў Лінчэпінгу, у Вестэросе, затым у Ростаку, магчыма, атрымаў ступень магістра ў Кёльне (1514).

У 151819 па заданні апостальскага камісара і прадстаўніка папскай курыі (Іаганес Арчымбольд Ангел) падарожнічаў па Норланду і Паўночнай Нарвегіі, прадаючы індульгенцыі і заадно знаёмячыся з геаграфіяй і мясцовымі звычаямі. Акрамя таго, у сваёй кнізе ён зазначыў, што паездка таксама была накіравана на барацьбу з лютэранскай ерассю.

 
Копія карты Carta Marina, зробленая ў 1949 у Швецыі з мюнхенскага асобніка

Пазней служыў канонікам ва Упсале і Вестэросе, у 1520 быўшы ў Стакгольме, аказаўся сведкам «крывавай лазні», учыненай датчанамі. У 1523 ён быў архідыяканам у Стрэнгнесе, дзе 6 чэрвеня рыксдаг абраў Густава Васу каралём. У гэтым жа годзе новы кароль прызначыў Іаана Магнуса (Юхана) архібіскупам Упсалы (і ўсяе Швецыі) і адправіў яго брата Олафа ў Рым дамагацца зацвярджэння гэтага прызначэння Святым прастолам. Аднак Папа адмовіў, што так ці інакш спрыяла скорай Рэфармацыі ў Швецыі.

Да 1530 Олаф, застаючыся сакратаром свайго брата-архібіскупа, шмат падарожнічаў па Еўропе з дыпламатычнымі місіямі. Сярод іх згадваецца паездка ў Нідэрланды з даручэннем удзельнічаць у гандлёвых перагаворах з кіраўніцтвам ганзейскіх гарадоў. З пачаткам Рэфармацыі і Юхану, і Олафу заставацца ў краіне было небяспечна, у 1530 іх маёмасць была канфіскавана, і яны вырашылі не вяртацца ў Швецыю, пасяліўшыся ў Гданьску.

У 1544 годзе памёр Іаан Магнус, і 26 кастрычніка Папа Павел III прызначыў Олафа архібіскупам Упсалы — чыста намінальна, бо пра вяртанне не магло ісці гаворкі. Тым не менш, у гэтай якасці ён удзельнічаў у Трыдэнцкім саборы ў 154549. Пазней Олаф быў канонікам у Льежы, Жыгімонт I прапанаваў яму аналагічнае месца ў Познані, але ён адмовіўся. З 1550 практычна бязвыезна жыў у Рыме ў кляштары Св. Брыгіты.

Олаф Магнус памёр 1 жніўня 1557 (1558), пахаваны ў царкве Санта-Марыя-дэль-Аніма ў Рыме, але месцазнаходжанне надмагільнай пліты невядома, верагодна, яна была страчана падчас рэстаўрацыі 1776 года.

 
Рыбная лоўля. Ілюстрацыя з Гісторыі…, 1555.
 
Гравюра «Рыбны дождж» (1555)

Іменна ў Данцыгу Олаф па парадзе свайго сябра партугальца (Damianus a Goes) пачаў вывучаць культуру і гісторыю пакінутай радзімы. У 1537 браты перабраліся ў Мантую, затым у Рым. У 1538-40 яны жылі ў Венецыі ў Патрыярха Венецыянскай рэспублікі Джэралама Квірыні, які зацікавіўся даследаваннямі Скандынавіі. Пры яго фінансавай падтрымцы Олаф закончыў і надрукаваў некалькі копій карты Паўночнай Еўропы, вядомай як Carta Marina.

Акрамя яе Олаф напісаў знакамітую Historia de Gentibus Septentrionalibus (Гісторыя паўночных народаў), надрукаваную ў 1555 у Рыме. Гісторыя… з'яўляецца літаратурным працягам яго працы над Картай, у ёй прысутнічаюць яго ўласныя ўспаміны пра паездку па Норландзе, легенды, фальклор, этнаграфічныя звесткі, фрагменты класічных прац Саксона Граматыка і іншых. Гэта кніга доўгі час заставалася самай аўтарытэтнай крыніцай ведаў пра Швецыю. Яе папулярнасць тлумачылася таксама мноствам невялікіх эскізаў, якія ілюстравалі звычаі Поўначы, дзіўныя для ўсёй асвечанай Еўропы.

Кніга перакладалася (арыгінал быў напісаны, зразумела, на латыні) на італьянскую (1565), нямецкую (1567), англійскую (1658), нідэрландскую мовы (1665) і перадрукоўвалася (са скарачэннямі) у Антверпене (1558 і 1562), Парыжы (1561), Амстэрдаме (1586), Франкфурце (1618) і Лейдэне (1652). На шведскую мову яна была перакладзена толькі ў 1909 годзе.

Дзякуючы гэтай працы Олаф Магнус разглядаецца як першы гуманіст Швецыі, больш таго, Гісторыя… разглядаецца як важная, у тым ліку ідэйная, крыніца фундаментальнай гістарычнай працы Олафа Рудбека Старэйшага Atlantica.

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Magnus, Archbishop of Uppsala Olaus // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е Olaus Magnus — 1917.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць