Олаф Шольц
Олаф Шольц (ням.: Olaf Scholz; нар. 14 чэрвеня 1958, Оснабрук) — германскі палітык, член СДПГ. Федэральны канцлер Германіі з 8 снежня 2021 года.
Перамог на рэгіянальных выбарах 20 лютага 2011 года, стаўшы мэрам Гамбурга. Часовы старшыня СДПГ з 13 лютага 2018 года. Ён пакінуў пасаду мэра Гамбурга 13 сакавіка 2018 года, а на наступны дзень быў прызначаны віцэ-канцлерам і міністрам фінансаў Германіі. Прывёў сваю партыю да перамогі на парламенцкіх выбарах у Германіі ў 2021 годзе[3]. 8 снежня Олаф Шольц прыняў прысягу на пасадзе Канцлера ФРГ.
Зноскі правіць
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Olaf Scholz // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 24 лістапада 2021.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Олаф Шольц