Олбані (Нью-Ёрк)
Олбані (англ.: Albany) — горад на паўночным усходзе ЗША, сталіца штата Нью-Ёрк і акругі Олбані. Олбані знаходзіцца прыкладна за 219 км (136 міль) на поўнач ад горада Нью-Ёрк, трохі на поўдзень ад месца ўпадзення ракі Махок у раку Гудзон. Размешчаны на заходнім беразе ракі Гудзон, на якой размешчаны буйны порт. Раку Гудзон паглыбілі для таго, каб порт змог прымаць марскія судны. Насельніцтва ўласна горада — 95,7 тыс., насельніцтва канурбацыі — 826 тыс. чалавек (2000 г.).
Олбані, Нью-Ёрк
Albany
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Олбані цесна звязаны з суседнімі гарадамі: Трой, Скенэктадзі і Саратога-Спрынгс, з якімі ён утварае Сталічную акругу — гістарычны рэгіён Злучаных Штатаў. Асноўную частку гэтай акругі складае канурбацыя Олбані — Скенэктадзі — Трой, якая з’яўляецца чацвёртай па колькасці ў штаце Нью-Ёрк і 56-й у ЗША.
Вядомыя асобы
правіць- Фрэнсіс Брэт Гарт — амерыканскі пісьменнік
- Джозеф Генры — амерыканскі фізік
- Ізраіль Іосіфавіч Цвайгенбаўм — мастак
Зноскі
- ↑ а б https://www.albanyny.gov/214/Mayors-Office Праверана 6 сакавіка 2024.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
Спасылкі
правіць- City of Albany
- Welcome to Albany (official tourist information website)
- Albany-Colonie Regional Chamber of Commerce Архівавана 17 мая 2014.
- The Hidden City
- Movies of the Albany fire department, circa 1901
- PBS report on the State Capitol
- New Netherland Project
- A summary early history of Albany Архівавана 10 ліпеня 2012.
- Riverway Storytelling Festival