Омскі час (OMST; MSK+3) — часавы пояс, які адрозніваецца ад UTC на 6 гадзін (UTC+6) і на 3 гадзіны ад маскоўскага часу. Гэты афіцыйны час у Омскай вобласці і, (на 2006) у большасці рэгіёнаў Заходняй Сібіры. Часам Омскі час называюць «Новасібірскім». Зімой ў паўночным паўшар'і гэты час таксама выкарыстоўваецца ў цэнтральным і ўсходнім Казахстане і на ўсёй тэрыторыі Кіргізіі.

ГісторыяПравіць

Да 1991, Омскі час быў адным з двух часавых паясоў, якія выкарыстоўваліся ў савецкай Сярэдняй Азіі. Акрамя Омскай вобласці ў РСФСР, ён таксама пакрываў усходнія дзве трэці тэрыторыі Казахскай ССР, усю Кіргізскую і Таджыкскую ССР, а таксама ўсходнюю частку Узбекскай ССР. На працягу 2 гадоў пасля распаду СССР, Омская вобласць была адзіным рэгіёнам Расіі ў гэтым часавым поясе. Атрымаўшыя незалежнасць сярэднеазіяцкія рэспублікі адмовіліся ад пераходу на летні час, а Узбекістан і Таджыкістан, акрамя таго, яшчэ і «перасунуліся на захад», перавёўшы стрэлкі на гадзіну назад.

У 1990-х—2000-х гадах у Расіі адбыўся паўсюдны зрух часавых паясоў у бок Масквы. Па стане на 2006, усе (за выключэннем аднаго) заходне-сібірскія рэгіёны, якія раней знаходзіліся ў зоне MSK+4, перайшлі на час MSK+3, далучыўшыся да Омскага часу: Новасібірская вобласць 23 мая 1993 у 00:00, Алтайскі край і Рэспубліка Алтай 28 мая 1995 у 4:00, Томская вобласць 1 мая 2002 у 3:00, Кемераўская вобласць 28 сакавіка 2010.

Асноўныя гарады: