Опенгеймер (фільм)

фільм

«Опенгеймер» (англ.: Oppenheimer) — біяграфічны фільм 2023 года сцэнарыста і рэжысёра Крыстафера Нолана.

ОпенгеймерM:
англ.: Oppenheimer[1]
Постар фільма
Жанр гістарычны фільм[5], экранізацыя кнігі[d][6], біяграфічны фільм[5], драма, трылер[5] і эпічны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Atlas Entertainment[d], Syncopy Inc.[d] і Universal Studios
Працягласць 180 хв.[5][8]
Бюджэт 100 000 000 $
Зборы 955 300 000 $[9][10][…]
Краіна
Мова англійская
Год 21 ліпеня 2023[2], 20 ліпеня 2023[3], 23 жніўня 2023[4] і 11 жніўня 2023
IMDb ID 15398776
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм распавядае пра кар’еру амерыканскага фізіка-тэарэтыка Дж. Роберта Опенгеймера, навуковага кіраўніка Манхэтэнскага праекта.

Галоўную ролю ў фільме выканаў Кіліян Мэрфі. Таксама ў стужцы з’яўляюцца Эмілі Блант, Мэт Дэйман, Роберт Даўні-малодшы.

Касавыя зборы правіць

Па дадзеных на 15 жніўня 2023, «Опенгеймер» зарабіў больш за 650 мільёнаў долараў у сусветным пракаце[11].

Ацэнкі правіць

Крытыкі высока ацанілі «Опенгеймера» перш за ўсё за сцэнарый, майстэрства актораў і візуальнае афармленне[12]. Кансэнсус крытыкаў на Rotten Tomatoes наступны: «Опенгеймер» адзначае яшчэ адно захапляльнае дасягненне Крыстафера Нолана, якое выйграе ад неймавернага выканання Мэрфі і ашаламляльных візуальных эфектаў»[13].

7 студзеня 2024 года «Опенгеймер» атрымаў прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм». А таксама Крыстафер Нолан атрымаў прэмію як найлепшы рэжысёр, Кіліян Мёрфі за найлепшую мужчынскую ролю, Роберт Даўні-малодшы за найлепшую мужчынскую ролю другога плана і Людвіг Ёрансан за найлепшы саўндтрэк[14].

15 студзеня «Опенгеймер» перамог у 8 намінацыях прэміі «Выбар крытыкаў»: найлепшы фільм, рэжысёр, аператар, саўндтрэк, акцёрскі ансамбль, мужчынская роля другога плана (Даўні-малодшы), мантаж, спецэфекты[15].

18 лютага 2024 года «Опенгеймер» атрымаў сем прэмій BAFTA, у тым ліку як найлепшы фільм[16].

На кінапрэміі «Оскар», цырымонія ўручэння якой адбылася 10 сакаваіка 2024 года, карціна перамагла ў 7 намінацыях, у тым ліку як найлепшы фільм.

Зноскі правіць

  1. Oppenheimer (2023) — The Movie Database (TMDB) Праверана 20 снежня 2022.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2023.
  3. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 17 ліпеня 2023.
  4. https://tg24.sky.it/spettacolo/cinema/2023/06/08/oppenheimer-film-nolan
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 18 чэрвеня 2023.
  6. Amsden D. Oppenheimer’s big screen odyssey: The man, the book and the film’s 50-year journey — 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.
  7. а б Oppenheimer (2023) - IMDb Праверана 20 снежня 2022.
  8. FilmAffinity — 2002. Праверана 18 чэрвеня 2023.
  9. https://www.boxofficemojo.com/title/tt15398776/
  10. https://www.the-numbers.com/movie/Oppenheimer-(2023)
  11. Oppenheimer (англ.). Box Office Mojo. Праверана 16 жніўня 2023.
  12. Couch. 'Oppenheimer': First Reactions After Paris Premiere (англ.). The Hollywood Reporter (11 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы July 22, 2023. Праверана July 23, 2023.
  13. "Oppenheimer". Rotten Tomatoes. Fandango Media. Retrieved August 7, 2023.
  14. 2024 Nominations — Golden Globes
  15. Critics Choice Awards 2024 winners list
  16. Winners Announced: EE BAFTA Film Awards (англ.). Афіцыйны сайт прэміі «BAFTA». Праверана 19 лютага 2024.

Спасылкі правіць