Ораўскае вадасховішча

О́раўскае вадасхо́вішча (славацк.: Oravská priehrada) — вадасховішча на поўначы Славакіі, у аднайменным рэгіёне. Разам з вадасховішчам Тврдошын  (славацк.) складае гідрасістэму Орава, пабудаваную на сутоку рэк Белая і Чорная Орава. Гэта найбольшае вадасховішча ў Славакіі плошчай 35 км² і максімальнай глыбінёй 38 м.

Ораўскае вадасховішча
славацк. Oravská priehrada
49°23′59″ пн. ш. 19°32′44″ у. д.HGЯO
Ораўскае вадасховішча
Ораўскае вадасховішча
Краіна
Плошча35 км²
Аб'ём350 км³
Найбольшая глыбіня38 м
Сярэдняя глыбіня15 м
ВыцякаюцьБелая Орава, Чорная Орава 
Год напаўнення1954 
Ораўскае вадасховішча (Славакія)
Ораўскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Памятны камень

Працы на праекце стартавалі ў 1941 годзе, увод плаціны ў эксплуатацыю адбыўся ў 1954. Дзеля напаўнення вадой былі затоплены вёскі Сланіца, Осада, Гамры, Ляўкава, Усце над Оравай, дольная частка вёскі Бобраў і ²/3 Наместава з яго гістарычным цэнтрам. Па вёсцы Сланіца над паверхняй вады застаўся пагорак, які ўтварыў Сланіцкі і Птушыны астравы, якія пры нізкім узроўні вады злучаныя вузкім праходам.

Вадасховішча з яго берагамі і астравамі адносіцца да найістотнейшых месцаў пражывання вадаплаўных птушак у Славакіі, ляжыць на міграцыйнай трасе водных і прыводных птушак.

Турыстычная інфармацыя правіць

Ораўскае вадасховішча з'яўляецца адным з курортных месцаў, якое штогод наведваюць тысячы турыстаў. Улетку найбольшай папулярнасцю карыстаецца паўднёвая і заходняя часткі вадасховішча, дзе з'яўляецца магчымасць пакатацца на яхтах, водных матацыклах, заняцца веславаннем ці віндсёрфінгам, іншымі воднымі відамі спорту і гульнямі. Узімку практыкуюцца зімовыя віды спорту і проста прагулянкі па прыбярэжным лёдзе.

На Сланіцкім востраве, які ўтварыўся пасля затаплення вёскі Сланіца, знаходзіцца рымска-каталіцкі касцёл Узвіжання Святога Крыжа (XVIII стагоддзе) і лапідарый. У касцёле ладзяцца выстаўкі і канцэрты.

З прэснаводных рыб, што насяляюць вадасховішча, — судак, карп, шчупак і ласось  (чэшск.), сустракаюцца таксама вугры і самы.

Спасылкі правіць