Адкрыць галоўнае меню

Ордэн «За асабістую мужнасць» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.

Ордэн «За асабістую мужнасць»
Za lichnoye mujestvo rib.png Za lichnoye mujestvo.jpg
Краіна Беларусь
Тып Ордэн
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Колькасць узнагароджанняў 54 (1 студзеня 2011)
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн «За службу Радзіме»
Малодшая ўзнагарода Ордэн Пашаны

СтатутПравіць

Ордэнам «За асабістую мужнасць» узнагароджваюцца грамадзяне:

  • за выключную адвагу і асабістую харобрасць, праяўленыя пры выкананні ваеннага абавязку, грамадзянскіх або службовых абавязкаў;
  • за самаадданыя ўчынкі, зробленыя ў экстрэмальных абставінах;
  • за мужнасць, праяўленую пры абароне дзяржаўнай мяжы;
  • за мужнасць, праяўленую пры ахове грамадскага парадку;
  • за смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця.

Ордэн «За асабістую мужнасць» носіцца на левым баку грудзей і пры пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За службу Радзіме».

АпісаннеПравіць

Ордэн «За асабістую мужнасць» уяўляе сабой пазалочаны, пакрыты чырвонай эмаллю крыж на фоне пазалочанай чатырохграннай плоскасці з выявай рабрыстых промняў. У цэнтры крыжа змешчаны круг дыяметрам 22 мм, пакрыты белай эмаллю, з надпісам «За асабістую мужнасць» і выявай лаўравых галін. У цэнтры круга - залацістая пяціканцовая зорачка на цёмна-чырвоным фоне. Круг накладзены на пазалочаны меч. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.

Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай муаровай стужкай залатістага колеру з падоўжнай бардовай палоскай пасярэдзіне. Па краёх стужка мае па адной падоўжнай палосцы: з левага боку - белую, з правага - бардовую.

Ордэн «За асабістую мужнасць» вырабляецца з срэбра з пазалотай.

Кавалеры ордэнаПравіць

КрыніцыПравіць