Virtuti Militari (лац.: Ордэн воінскай доблесці) — ордэн, вышэйшая ваенная ўзнагарода Польшчы за мужнасць перад абліччам ворага, эквівалент брытанскага Крыжа Вікторыі.

Virtuti Militari
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва польск.: Order Wojenny Virtuti Militari
Дэвіз «Rex et Patria» («Кароль і айчына»)
Краіна Сцяг Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая,
 Расійская імперыя
Сцяг Польшчы Польшча
Тып Ордэн
Дата заснавання 22 чэрвеня 1792
Статус Уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 25 чэрвеня 1792
Апошняе 1989
Колькасць больш за 105 тыс.
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Белага арла
Малодшая Ордэн Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн увёў 22 чэрвеня 1792 года апошні кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — пасля разгрому рускіх войскаў у бітве пад Зяленцамі, скасаваны ў тым жа годзе самім каралём па палітычных матывах. Сярод першых узнагароджаных ордэнам былі генералы Тадэвуш Касцюшка і Юзаф Панятоўскі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ордэн выкарыстоўваўся ў Варшаўскім герцагстве.

Ордэн зноў скасаваў рускі цар (і адначасова манарх Царства Польскага) Мікалай I пасля падаўлення вызваленчага паўстання 1831 года.

Адрозненне аднавіў ўрад незалежнай Польшчы ў 1919 годзе і атрымаў назву «Ордэн ваенны Virtuti Militari».

Уручаецца падчас вайны або ў пяцігадовы тэрмін пасля яе заканчэння прэзідэнтам рэспублікі па прапанове капітула ордэна (дзеючы глава — Станіслаў Налеч-Камарніцкі[1]). У часы Другой Сусветнай вайны Virtuti Militari таксама былі ўзнагароджаны камандуючыя саюзных войскаў, якія спрыялі вызваленні Польшчы з-пад нямецкай акупацыі. Пасля 1989 года фактычна не ўручаецца, нягледзячы на яго захаванне ва ўзнагароднай сістэме Польшчы. У 19451989 гадах Узброеныя сілы Польшчы удзельнічалі толькі ў адным узброеным канфлікце, а пасля 1989-га — у трох (Вайна ў Персідскім заліве, вайна ў Афганістане і вайна ў Іраку).

Ордэн мае 5 ступеняў:

  • Вялікі Крыж (з зоркай)
  • Камандорскі Крыж
  • Кавалерскі Крыж
  • Залаты Крыж
  • Срэбны Крыж

Зноскі

Літаратура правіць

  • Спасский И. Г. Иностранные и русские ордена до 1917 г. — Л., 1963.
  • Wesołowski Z. Polish Orders, Medals, Badges and Insignia. Military and Civilian Decorations 1705—1985. — 1986.
  • Zbigniew Puchalski, Ireneusz J. Wojciechowski. Ordery i odznaczenia polskie i ich kawalerowie. — Warszawa, 1987.
  • Krzysztof Filipow. Order Virtuti Militari 1792—1945. — Warszawa, 1990.


Спасылкі правіць