Ордэн Белай зоркі

дзяржаўная ўзнагарода Эстоніі

Ордэн Белай зоркі (эст.: Valgetähe teenetemärk) — дзяржаўная ўзнагарода Эстонскай Рэспублікі.

Ордэн Белай зоркі
Valgetähe teenetemärk
EST Order of the White Star - 5th Class BAR.png Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Valgetähe teenetemärk
Краіна Сцяг Эстоніі Эстонія
Тып ордэн[d]
Дата заснавання 1936
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Крыжа зямлі Марыі
Малодшая Ордэн Арлінага крыжа
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ордэн быў заснаваны ў 1936 годзе ў памяць пра вызваленчую барацьбу народа Эстоніі.

Ордэнам Белай зоркі ўзнагароджваюцца грамадзяне Эстоніі за заслугі ў дзяржаўнай службе або мясцовым самакіраванні, а таксама замежнікі за заслугі перад Эстонскай дзяржавай.

Ордэн Белай зоркі мае пяць асноўных ступеняў (класаў) ад першай да пятай, а таксама асобую ступень — «ланцуг ордэна» і адну ступень медалю ордэна.

АпісаннеПравіць

Ступені ордэна Белай зоркіПравіць

Першая, другая і трэцяя ступені (класа) ордэны маюць розны дызайн стужкі для мужчын і жанчын (жаночая больш тонкая). Чацвёртая і пятая ступені маюць адзіны дызайн для мужчын і жанчын. Першая і другая ступені маюць як зорку ордэна, так і знак (аналагічна для ланцуга ордэна, на які мацуецца знак ордэна, маецца і асобная зорка). Ступені з трэцяй па пятую маюць толькі зорку.

Знакі ордэна Белай зоркі ўсіх ступеняў маюць аднолькавы выгляд, але розныя памеры.

Каляровы тон чырвонай муаравай стужкі ордэна Белай зоркі, па міжнароднай сістэме колераў PANTONE, вызначаны, як 206МС.[1]

Элементы мастацкага афармлення знака ордэна і зоркіПравіць

Знакі ордэнаПравіць

Ордэн Белай зоркі з ланцугом 1-я ступень ордэна 1-я ступень ордэна (для жанчын)
 
 
2-я ступень ордэна 2-я ступень ордэна (для жанчын) 3-я ступень ордэна
 
 
 
3-я ступень ордэна (для жанчын) 4-я ступень ордэна 5-я ступень ордэна
 
 
 
Медаль ордэна Медаль ордэна, адваротны бок

Гл. таксамаПравіць

ЗаўвагіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Walter, Hannes. Eesti teenetemärgid. Estonian orders and decorations. — Tallinn: Miniplast Pluss, 1998. — 396 lk. — ISBN 9985900170. (эст.)  (англ.) 

СпасылкіПравіць