Ордэн Герояў Нябеснай Сотні

О́рдэн Геро́яў Нябе́снай Со́тні (укр.: Орден Героїв Небесної Сотні) — дзяржаўная ўзнагарода Украіны для адзначэння асоб «за грамадзянскую мужнасць, патрыятызм, адстойванне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, актыўную дабрачынную, гуманістычную, грамадскую дзейнасць ва Украіне, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу, выяўленыя пад час Рэвалюцыі годнасці (лістапад 2013 года — люты 2014 года), іншых падзей, звязаных з абаронай незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Ордэн Герояў Нябеснай Сотні
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва укр.: Орден Героїв Небесної Сотні
Дэвіз «Свабода і годнасць»
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Тып Ордэн
Кім уручаецца Прэзідэнт Украіны
Падставы ўзнагароджання За грамадзянскую мужнасць, патрыятызм, адстойванне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, актыўную дабрачынную, гуманістычную, грамадскую дзейнасць ва Украіне, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу, выяўленыя пад час Рэвалюцыі годнасці (лістапад 2013 года — люты 2014 года), іншых падзей, звязаных з абаронай незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Дата заснавання 1 ліпеня 2014
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 27 лістапада 2014
Колькасць 3
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Багдана Хмяльніцкага
Малодшая Ордэн «За мужнасць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Знак ордэна вырабляецца са серабра і мае форму прамога раўнабаковага крыжа з аднолькавымі асновамі на яго канцах (крыж-патэнт). Крыж пакрыты паўпразрыстай блакітнай эмаллю, са срэбнай аблямоўкай па перыметру. У цэнтры крыжа — выява нябёснага воіна ў даспехах з мячом і шчытом. Усе выявы рэльефныя. На адваротным баку ордэна размешчаны надпіс рэльефнымі літарамі «СВОБОДА ТА ГІДНІСТЬ» і выгравіраваны нумар знаку.

Памер крыжа паміж супрацьлеглымі канцамі — 36 мм. З дапамогай кальца з вушкам ордэн злучаецца з прамавугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай блакітнага колеру з жоўтай паласой пасярэдзіне. Шырыня стужкі — 28 мм, шырына паласы — 3 мм. Памеры калодкі: вышыня — 45 мм, шырыня — 28 мм.

Планка крыжа ордэна Герояў Нябеснай Сотні ўяўляе сабой прамавугольную металёвую пластынку, абцягнутую тканінай, як на калодцы ордэна. Памер планкі: вышыня — 12 мм, шырыня — 24 мм.

Узнагароджанне правіць

Ордэн зацверджаны законам Вярхоўнай Рады Украіны 1 ліпеня 2014 года. Статут і выгляд ордэна зацверджаны ўказам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі 3 лістапада 2014 года.

Адзінае пакуль узнагароджанне ордэнам адбылося 27 лістапада 2014 года. Усе асобы былі ўзнагароджаны пасмяротна.

  1. Міхаіл Жызнеўскі[1][2] —   Беларусь
  2. Давід Кіпіяні[1][2] —   Грузія
  3. Зураб Хурція[1][2] —   Грузія

Зноскі правіць

Спасылкі правіць