Ордэн Дружбы народаў (Беларусь)

Беларусь

Ордэн Дружбы народаў — дзяржаўная ўзнагарода сучаснай Беларусі.

Ордэн Дружбы народаў
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Ордэн Дружбы народаў
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Тып Ордэн
Каму ўручаецца грамадзянам
Дата заснавання 21 мая 2002
Статус уручаецца
Першае 5 ліпеня 2002
Колькасць 43
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 59 мм,
матэрыял — срэбра
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн «За асабістую мужнасць», Беларусь
Малодшая Ордэн Пашаны, Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статут ордэна правіць

Ордэнам Дружбы народаў узнагароджваюцца грамадзяне:

  • за значны ўнёсак у справу ўмацавання міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, кансалідацыі грамадства і адзінства народаў;
  • за асабліва плённую дзейнасць па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнню нацыянальных культур;
  • за высокія дасягненні ў міжнароднай грамадскай, дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці;
  • за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, актыўную дзейнасць па абароне правоў чалавека і яго сацыяльных інтарэсаў;
  • за асаблівыя заслугі ў развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці, дэмакратыі і сацыяльнага прагрэсу.

Ордэн Дружбы народаў носіцца на шыйнай стужцы.

Апісанне правіць

 

Ордэн Дружбы народаў уяўляе сабой знак, выкананы ў форме пяці- і дзесяціканцовай зорак. Пяціканцовая зорка, пакрытая чырвонай эмаллю і апраўленая па контуры выпуклымі кроплямі, накладваецца на дзесяціканцовую зорку дыяметрам 59 мм, якая ўтворана пяццю залацістымі пірамідальнымі гранямі і пяццю залацістымі пучкамі разбежных прамянёў. У цэнтры ордэна размешчана накладная выява зямнога шара з пяццю кантынентамі, асобныя дэталі якога пакрыты сіняй эмаллю. Зямны шар абрамлены абадком з выявай поціскаў рукі. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.

Ордэн пры дапамозе вушка і плоскага кальца, да якога прымацаваны прамавугольны знак памерам 14х14 мм, які ўяўляе ў мініяцюры Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, злучаецца з муаравай стужкай сіняга колеру шырынёй 44 мм.

Ордэн Дружбы народаў вырабляецца са срэбра з пазалотай.

Спасылкі правіць