Ордэн Дубовай кароны
Ордэн Дубовай кароны (фр.: Ordre de la couronne de Chene) — дзяржаўная ўзнагарода Вялікага Герцагства Люксембург.
Ордэн Дубовай кароны | |||
---|---|---|---|
Ordre de la couronne de Chene | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Ordre de la couronne de Chene | ||
Дэвіз | JE MAINTIENDRAI | ||
Краіна | Люксембург | ||
Тып | Ордэн | ||
Дата заснавання | 29 снежня 1841 года | ||
Статус | Уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Заслуг Адольфа Насаўскага | ||
Малодшая | Ордэн Заслуг Вялікага герцагства Люксембургскага | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1840 годзе ў Нідэрландах была прынята канстытуцыя, якая значна абмежавала самадзяржаўныя правы караля Вільгельма II, у тым ліку ў яго праве ўзнагароджваць па сваім вырашэнні ордэнамі каралеўства. Вільгельм II скарыстаўшыся сваім другім тытулам — Вялікага Герцага Люксембургскага (Люксембург знаходзіўся ў асабістай уніі з Нідэрландамі), 29 снежня 1841 года заснаваў люксембургскі ордэн Дубовай кароны, якім ужо мог распараджацца як уздумаецца.
У нідэрландскі перыяд гісторыі Люксембурга ордэнам узнагароджвалася даволі мала люксембуржцаў (менш за траціну) і асноўная колькасць узнагароджаных складалі галандцы і замежнікі аж да 1890 года, калі з прычыны смерці Вільгельма III асабістая унія паміж Нідэрландамі і Люксембургам была перапынена. З гэтага моманту ордэн Дубовай Кароны стаў чыста люксембургскім ордэнам, новы вялікі герцаг Адольф Насау працягнуў узнагароджанне ордэнам. У наш час ордэн Дубовай кароны з'яўляецца трэцяй па старшынстве ў іерархіі люксембургскіх узнагарод.
Ступені
правіцьПершапачаткова ордэн меў чатыры ступені — Вялікі крыж, рыцар з зоркай, камандор і рыцар.
5 лютага 1858 года, пры змене статуту ордэна, колькасць ступеняў было павялічана да пяці:
- Вялікі Крыж — знак ордэна на шырокай стужцы праз правае плячо і зорка на левым боку грудзі.
- Вялікі афіцэр — знак ордэна на шыйнай стужцы і зорка на левым боку грудзі.
- Камандор — знак ордэна на шыйнай стужцы.
- Афіцэр — знак ордэна на нагруднай стужцы з разеткай.
- Рыцар (Кавалер) — знак ордэна на нагруднай стужцы.
Таксама ордэну належыць медаль у трох ступенях: залатая, сярэбраная і бронзавая.
Апісанне ордэна
правіцьЗнак ордэна ўяўляе сабой раўнаканцовы залаты крыж белай эмалі. У цэнтры крыжа знаходзіцца круглы медальён зялёнай эмалі з шырокім залатым абадком, на якім знаходзіцца залаты вензель караля Вільгельма II — каранаваная гатычная літара «W». Да крыжа афіцэрскай ступені дадаецца залаты дубовы вянок паміж плячамі крыжа.
Нагрудная зорка Вялікага крыжа і кавалера з зоркай да 1858 года ўяўляла сабой сярэбраны мальтыйскі крыж, на якім змяшчаўся медальён, аналагічны медальёну знака і апраўлены кольцам чырвонай эмалі з надпісам «JE MAINTIENDRAI». Медальён апраўлены вянком зялёнай эмалі з дубовага лісця. Пасля 1858 года нагрудная зорка Вялікага крыжа стала ўяўляць сабой сярэбраную васьміканцовую зорку з аналагічным медальёнам і вянком, а старая зорка стала служыць адрозненнем ступені Вялікага афіцэра.
Стужка ордэна — шаўковая муаравая, аранжавая (да 1858 года жоўтая), з трыма цёмна-зялёнымі палосамі. Шырыня стужкі Вялікага крыжа — 100 мм, Вялікага афіцэра — 50 мм, камандора, афіцэра і кавалера — 37 мм.
Медалі ордэна ўяўляюць сабой васьмікутнік, які ўтвараецца ўпісаным у яго знакам ордэны і запоўненай прасторай паміж плячамі крыжа.
Умовы ўзнагароджання
правіцьОрдэн Дубовай кароны прызначаны для ўзнагароды грамадзян Люксембурга за заслугі ў ваеннай і грамадзянскай службе. Таксама могуць узнагароджвацца замежнікі.
Узнагароджанне больш высокай ступенню ордэна можа быць зроблена не раней за пяць гадоў пасля папярэдняга ўзнагароджання.
Пасля ўзнагароджання больш высокай ступенню ордэна знакі малодшай ступені трэба вярнуць у Дзяржаўнае міністэрства. Гэтак жа патрабуецца вяртаць знакі ордэна і пасля смерці ўзнагароджанага.