Ордэн Залатога льва Насау

Ордэн Залатога льва дому Насау — рыцарскі ордэн, падзелены на дзве кіруючыя лініі дынастыі Насау, у Люксембургу і Нідэрландах.

Ордэн Залатога льва дому Насау
фр.: Ordre du Lion d'Or de la Maison de Nassau, нідэрл.: Orde van de Gouden Leeuw van Nassau
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва фр.: Ordre du Lion d'Or de la Maison de Nassau, нідэрл.: Orde van de Gouden Leeuw van Nassau
Дэвіз «Je maintiendrai» (Я буду захоўваць)
Краіна  Люксембург
 Нідэрланды
Тып ордэн[d]
Дата заснавання 31 сакавіка 1858 года
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Order of Orange-Nassau[d][1]
Малодшая Ордэн Адольфа Насау
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У якасці люксембургскай лініі з'яўляецца вышэйшым ордэнам дзяржавы, якія ўручаюцца Вялікім Герцагам Люксембурга замежным манархам, прынцам каралеўскіх дынастый, главам дзяржаў за заслугі перад Люксембургам і Вялікім Герцагам.

У галандскай лініі з'яўляецца дынастычнай узнагародай каралеўскага дому Аранскіх-Насау і ўручаецца як асабістая ўзнагарода караля Нідэрландаў. У гэтым выпадку ўзнагароджваюцца асобы за асаблівыя заслугі перад каралеўскім домам.

Гісторыя

правіць

1858—1892

правіць

Ордэн быў заснаваны 31 сакавіка 1858 года каралём Нідэрландаў і Вялікім герцагам Люксембурга Вільгельмам III. Ордэн быў падзелены паміж абедзвюма галінамі дому Насау, у адпаведнасці з заключаным пагадненнем паміж Вільгельмам і вялікім герцагам Насау Адольфам (будучым Вялікім герцагам Люксембургскім).

Першапачаткова ордэн меў толькі адну ступень, але ў 1873 годзе Вільгельм III пашырыў ордэн да чатырох ступеняў:

  • Вялікі крыж
  • Гранд-афіцэр
  • Афіцэр
  • Кавалер

У 1882 годзе была дададзена ступень камандора.

1892 — цяперашні час

правіць

Ніводная са змен, унесеных у статут ордэна Вільгельмам III, не была ўхвалена Адольфам, з якім ордэн лічыўся агульным. Адольф адмовіўся прысуджаць любую з новых ступеняў.

Калі Вільгельм памёр, не пакінуўшы спадчынніка мужчынскага пола, у адпаведнасці з салічным нормамі пераходу прастола ў спадчыну Вялікім герцагам Люксембурга стаў Адольф. Новы герцаг скасаваў ступені, што дадаў Вільгельм у аднабаковым парадку. Дагэтуль ордэн уручаецца толькі ў адной ступені рыцара. У 1905 годзе Адольф пагадзіўся з каралевай Нідэрландаў Вільгельмінай яшчэ раз падзяліць ордэн паміж дзвюма кіруючымі галінамі дому Насау.

У наш час кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр і Вялікі герцаг Люксембурга Анры сумесныя Вялікія магістры ордэна Залатога льва дому Насау.

Ордэнам Залатога льва дому Насау ўзнагароджваюць вельмі рэдка.

Інсігніі

правіць

Інсігніі ордэна складаюцца са знака на стужцы цераз плячо і зоркі.

Знак ордэна ўяўляе сабой залаты мальтыйскі крыж белай эмалі з залатой манаграмай «H» паміж прамянямі крыжа. У цэнтральным медальёне сіняй эмалі з залатымі гонтамі выява залатога льва дому Насау. Рэверс медальёна сіняй эмалі з залатым дэвізам «Je maintiendrai» (Я буду захоўваць).

Зорка ордэна сярэбраная васьміканцовая з прамымі прамянямі з цэнтральным медальёнам знака ордэна і з акантоўкай белай эмалі з дэвізам ордэна залатымі літарамі.

Стужка ордэна муаравая жоўта-аранжавая з вузкімі сінімі палоскамі па краі.

Статут

правіць

Ордэн Залатога льва дому Насау можа быць ускладзены на манархаў і прынцаў суверэнных дынастый, а таксама на кіраўнікоў дзяржаў, за асаблівыя заслугі перад Вялікім герцагам і дзяржавай. Уручэнне знакаў праводзіць Вялікі герцаг або яго спецыяльна прызначаны афіцыйны прадстаўнік. Узнагароджанне праводзіцца са згоды караля Нідэрландаў.

Прынцы і прынцэсы з дому Насау

правіць

Прынцы — сыны і браты глаў дзвюх ліній дому Насау — нараджаюцца рыцарамі ордэна.

У 1984 годзе каралева Беатрыкс і Вялікі герцаг Жан заключылі пагадненне, што прынцэсы (дочкі глаў дому Насау) атрымліваюць ордэн на паўналецце.

  1. https://wetten.overheid.nl/BWBR0048879/2023-11-15