Адкрыць галоўнае меню

Ордэн Заслуг (Вялікабрытанія)

Ордэн Заслуг (англ.: Order of Merit) — знак адрознення членаў абмежаванага таварыства (ордэна), заснаванага ў Вялікабрытаніі ў 1902 каралём Эдуардам VII. Глава ордэна — Брытанскі манарх.

Ордэн Заслуг
United-kingdom336.gif Order of Merit Dorothy Hodgkin (cropped).jpg
Арыгінальная назва Order of Merit
Дэвіз For Merit
Краіна
Тып рыцарскі ордэн
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 23 чэрвеня 1902
Commons-logo.svg Ордэн Заслуг на Вікісховішчы

Створаны па аналогіі з прускім Pour le Mérite. Членства ў ордэне падаецца як узнагарода за выбітную службу ва ўзброеных сілах або за адменны ўклад у развіццё навукі, мастацтва, літаратуры, культуры. Від знака адрознення, прысвойваецца ў якасці ваеннай узнагароды, адрозніваецца ад грамадзянскага парай скрыжаваных мячоў за цэнтральным медальёнам. Прызначэнні ў ордэн — асабістае рашэнне манарха, у адрозненне ад большасці іншых ордэнаў, якія прысуджаюцца рашэннем урада.

Членства ў ордэне абмежавана 24 членамі і главой, але замежнікі дадаткова могуць быць уключаны ў ордэн на правах «ганаровых членаў». З моманту ўтварэння ордэн быў адкрыты для жанчын; Флорэнс Найцінгейл была першай жанчынай, якая атрымала ордэн у 1907 годзе. Ордэн не дае рыцарства або іншага статусу, але члены ордэна могуць выкарыстоўваць літары OM пасля свайго імя. У канадскай узнагароднай сістэме займае самую старэйшую пазіцыю. Медаль ордэна мае выгляд чырвонага крыжа з залатой каронай наверсе. Стужка чырвона-сіняя.

Бягучыя членыПравіць

  1. прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі, KG, KT, OM GBE, AC, QSO, PC (10 чэрвеня 1968), Прынц-кансорт
  2.   прападобны Оўэн Чэдвік(англ.) бел., OM, KBE (11 лістапада 1983), гісторык рэлігіі
  3.   доктар Фрэдэрык Сенгер, OM, CH, CBE, FRS (11 лютага 1986), біяхімік, двойчы нобелеўскі лаўрэат па хіміі
  4.   сэр Майкл Ацья, OM, FRS (17 лістапада 1992), матэматык і медаліст Філдса
  5.   сэр Аарон Клуг, OM, FRS (23 кастрычніка 1995), біяфізік, нобелеўскі лаўрэат па хіміі
  6.   барон Норман Фостэр, OM, RA (25 лістапада 1997), архітэктар
  7.   сэр Энтані Кара, OM, CBE (9 мая 2000), скульптар
  8.   сэр Роджэр Пенроўз, OM, FRS (9 мая 2000), фізік-матэматык
  9.   сэр Том Стопард, OM, CBE (9 мая 2000), драматург
  10. Чарльз, прынц Уэльскі, KG, KT, GCB, OM, AK, QSO, PC, ADC (27 лістапада 2002), Спадчыннік трона
  11.   барон Роберт Мэй(англ.) бел., OM, AC, FRS (28 кастрычніка 2002), эколаг і прэзідэнт Каралеўскага таварыства
  12.   барон Натаніэль Ротшыльд, OM, GBE (28 кастрычніка 2002), філантроп
  13.   сэр Дэвід Атэнбора, OM, CH, CVO, CBE, FRS (10 чэрвеня 2005), рэжысёр
  14.   баранэса Бэці Бутройд(англ.) бел., OM, PC (10 чэрвеня 2005), першая жанчына — спікер палаты абшчын
  15.   сэр Майкл Говард(англ.) бел., OM, CH, KBE, MC (10 чэрвеня 2005), ваенны гісторык
  16.   сэр Цім Бернерс-Лі (13 чэрвеня 2007), вучоны, вынаходнік URI, URL, HTTP, HTML, адзін са стваральнікаў Сусветнага павуціння
  17.   барон Марцін Рыз (13 чэрвеня 2007)
  18.   архібіскуп Робін Эймз, барон Эймз(англ.) бел. (13 чэрвеня 2007)
  19.   Жан Крэцьен (13 ліпеня 2009), прэм'ер-міністр Канады (19932003)
  20.   Ніл МакГрэгар(англ.) бел. (4 лістапада 2010), гісторык мастацтваў, дырэктар Брытанскага музея[1]
  21.   Дэвід Хокні (1 студзеня 2012), мастак[2]
  22.   Джон Говард (1 студзеня 2012), прэм'ер-міністр Аўстраліі ў 1996-2007[2]
  23. вакантна

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Mr Neil MacGregor appointed to the Order of Merit, 4 November 2010. Official site of the British Monarchy. 04-11-2012.
  2. 2,0 2,1 Appointments to the Order of Merit, 1 January 2012. Official site of the British Monarchy. 01-01-2012.

СпасылкіПравіць