Ордэн Канады

Ордэн Канады (англ.: Order of Canada, фр.: Ordre du Canada) — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода Канады.

Ордэн Канады
Order of Canada / Ordre du Canada
Order of Canada (CC) ribbon bar.svg Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Order of Canada / Ordre du Canada
Дэвіз «Desiderantes meliorem patriam»
Краіна Flag of Canada.svg Канада
Тып Ордэн
Дата заснавання 1967 год
Статус уручаецца
Сайт gg.ca/en/honours/…(англ.)[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Ордэн заснаваны 17 красавіка 1967 года каралевай Вялікабрытаніі і Канады Елізаветай II з нагоды святкавання стагоддзя дзяржавы (1 ліпеня 1967) і прызначаны для ўзнагароджання грамадзян Канады і замежных грамадзян.

Першае ўзнагароджанне выраблена 7 ліпеня 1967 года. Сярод першых узнагароджаных Уайлдэр Пенфілд і Марыс Рышар.

Суверэнам ордэна з’яўляецца Каралева. Узнагароджанне здзяйсняе Генерал-губернатар Канады.

СтупеніПравіць

Ордэн падзяляецца на тры ступені:

  1. Кампаньён Ордэна Канады (англ.: Companions of the Order of Canada (C.C.)) — гэтай ступенню ўзнагароджваюць за найвышэйшыя заслугі перад Канадай і чалавецтвам. На працягу года магчыма не больш за 15 узнагароджанняў, пры гэтым колькасць Кампаньёнаў абмежавана 165 жывымі асобамі — грамадзянамі Канады. Станам на люты 2007 года было 164 жывых Кампаньёнаў і 4 ганаровых Кампаньёна.
  2. Афіцэр Ордэна Канады (англ.: Officers of the Order of Canada (O.C.)) — узнагароджваюць за высокія заслугі перад Канадай і чалавецтвам. На працягу года магчыма не больш за 64 узнагароджанняў. Станам на 29 верасня 2005 года налічвалася 1006 жывых Афіцэраў ордэна.
  3. Член Ордэна Канады (англ.: Members of the Order of Canada (C.M.)) — узнагароджваюць за выдатную службу для пэўнай супольнасці, групы або сферы дзейнасці. На працягу года магчыма не больш за 136 узнагароджанняў. Станам на 29 верасня 2005 года налічвалася 1964 жывых Членаў ордэна.

Усяго за 40 гадоў было ўзнагароджана больш за 5000 чалавек.[2]

Знакі ордэнаПравіць

Знак ордэна ўяўляе сабой стылізаваную шасціканцовую белую сняжынку ў залатой (для членаў ордэна — сярэбранай) аправе з выявай брытанскай кароны на верхнім «пялёстку», чырвонага (для Кампаньёнаў), залатога (для Афіцэраў) і сярэбранага (для членаў ордэна) кляновага ліста ў цэнтры і лацінскім надпісам «Desiderantes meliorem patriam» («Які жадаюць лепшага Радзіме») па чырвоным крузе, які аблямоўвае цэнтр.

Кавалеры Ордэна маюць права дадаваць пры афіцыйным напісанні сваіх прозвішчаў літары «CC» («кампаньён»), «OC» («афіцэр») ці «CM» («член») і насіць на паўсядзённым адзенні мініяцюры знака ордэна.

Спосабы нашэння ордэнаПравіць

 
Бант для жанчын.
 
Шыйная стужка Кампаньёна ці Афіцэра ордэна (для мужчын).
 
Стужка Члена ордэна (для мужчын).

Знак Кампаньёна і Афіцэра ордэна носіцца на шыйнай стужцы мужчынамі і на спецыяльным банце жанчынамі. Знакі Членаў ордэна носяцца на стужцы на грудзі мужчынамі і на банце жанчынамі.

Узнагароджанні замежных грамадзянПравіць

Замежнікі лічацца Ганаровымі Кампаньёнамі, Афіцэрамі ці Членамі ордэна. На працягу года магчыма не больш за 5 узнагароджанняў.

Станам на 2008 год налічваецца 16 замежнікаў ганараваных ордэнам.

Ганаровыя кампаньёныПравіць

Ганаровыя Афіцэры ордэнаПравіць

Ганаровыя члены ордэнаПравіць

  • Фрэнсіс Каба — амерыканскі садоўнік і раслінавод (2005)
  • Саламея Бей — амерыканская актрыса, музыкант (2005)

ВыявыПравіць

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. Appointments to the Order of Canada. June 30, 2011

СпасылкіПравіць