Ордэн Мастацтваў і літаратуры
Ордэн Маста́цтваў і літарату́ры (фр.: L'Ordre des Arts et des Lettres) — ведамасная ўзнагарода Францыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні Міністэрства культуры Францыі. Нярэдка выкарыстоўваецца іншы варыянт перакладу назвы ўзнагароды: ордэн Маста́цтваў і (вы́танчанай) славе́снасці.
Ордэн Мастацтваў і літаратуры | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Арыгінальная назва | фр.: L'Ordre des Arts et des Lettres | ||
Краіна | Францыя | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання | 2 мая 1957 года | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Марскіх заслуг | ||
Малодшая | Медаль за ўцёкі з палону (фр.: Médaille des Évadés) | ||
Сайт | culture.gouv.fr/N… (фр.) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьОрдэн Мастацтваў і літаратуры — адна з чатырох ведамасных узнагарод (ордэн Акадэмічных пальмаў, ордэн Сельскагаспадарчых заслуг і ордэн Марскіх заслуг), захаваных пры ордэнскай рэформе 1963 года, якая скасавала шматлікія ведамасныя ордэны заслуг на карысць аднаго новазаснаванага ордэна «За заслугі».
Ордэн быў заснаваны дэкрэтам № 57-549 ад 2 мая 1957 года з мэтай узнагароджання «асоб, якія вызначыліся сваімі дасягненнямі ў мастацкай або літаратурнай галіне або ўкладам, які яны ўнеслі ў распаўсюджванне мастацтва і літаратуры ў Францыі і ў свеце»[1]. Рашэнне аб узнагароджанні прымае Міністр культуры і камунікацый Францыі пры садзейнічанні Савета ордэна. Савет складаецца з 8 членаў «па праве» (міністр і начальнікі ўпраўленняў і ўстаноў Міністэрства культуры і сувязі) і 8 членаў, якія назначаюцца на 3 гады Міністрам (1 член Савета ордэна Ганаровага легіёна і 7 заслужаных дзеячаў культуры і камунікацый).
У статут ордэна некалькі разоў уносіліся змены, у асноўным адносна складу Рады ордэна і памераў штогадовых квот на лік узнагароджанняў.
Ступені ордэна
правіцьОрдэн Мастацтваў і літаратуры складаецца з трох ступеней:
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- André Souyris-Rolland. Guide des ordres civils français et étrangers, des médailles d’honneur, des médailles de sociétés. — Paris: Préal — Supcam, 1979. — 148 p.
- Jacques Demougin. Les décorations françaises. — Paris: Trésor du patrimoine, 2003. — 95 p. — ISBN 2-911468-99-6.
Спасылкі
правіцьculture.gouv.fr/N… (фр.) — афіцыйны сайт