Ордэн Пашаны (Расія)

(Пасля перасылкі з Ордэн Пашаны, Расія)

Ордэн Пашаны (руск.: орден Почёта) — дзяржаўная ўзнагарода Расійскай Федэрацыі. Заснавана Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 г. № 442. Статут і апісанне ордэна Пашаны зацверджаны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 г. № 442. Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 6 студзеня 1999 г. № 19 у статут і апісанне ўнесены змены.

Ордэн Пашаны
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна  Расія
Тып Ордэн
Каму ўручаецца грамадзянам Расійскай Федэрацыі
замежным грамадзянам
Падставы ўзнагароджання за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці
Дата заснавання 1994
Статус уручаецца
Характарыстыкі
Памеры матэрыял — срэбра
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн «За марскія заслугі»
Малодшая Ордэн Дружбы (да 2011 года і з 12 красавіка 2012 года)
Ордэн «Бацькоўская слава» (з 16 снежня 2011 года па 12 красавіка 2012 года)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Прэзідэнт Расіі У. Пуцін і ўзнагароджаная ордэнам — 2-кратная алімпійская чэмпіёнка Святлана Хоркіна. 8 чэрвеня 2001 года

Статут ордэна правіць

Ордэнам Пашаны ўзнагароджваюцца грамадзяне за высокія дасягненні ў дзяржаўнай, вытворчай, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, грамадскай і дабрачыннай дзейнасці, якая дазволіла істотным чынам палепшыць умовы жыцця людзей, за заслугі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў, выхаванні падрастаючага пакалення, падтрыманні законнасці і правапарадку.

Ордэн Пашаны носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў Расійскай Федэрацыі размяшчаецца пасля ордэна «За марскія заслугі».

З 12 красавіка 2012 года ў статут унесена дадатак:

Узнагароджанне ордэнам Пашаны, як правіла, ажыцяўляецца пры ўмове наяўнасці ў грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які прадстаўляецца да ордэна, іншай дзяржаўнай узнагароды Расійскай Федэрацыі.

Парадак нашэння правіць

  • Знак ордэна Пашаны носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў Расійскай Федэрацыі размяшчаецца пасля знака ордэна «За марскія заслугі».
  • Для асаблівых выпадкаў і магчымага паўсядзённага нашэння прадугледжваецца нашэнне мініяцюрнай копіі знака ордэна Пашаны, якая размяшчаецца пасля мініяцюрнай копіі знака ордэна «За марскія заслугі»[1].
  • Пры нашэнні на форменным адзенні стужкі ордэна Пашаны на планцы яна размяшчаецца пасля стужкі ордэна «За марскія заслугі».
  • На цывільным адзенні носіцца стужка ордэна Пашаны ў выглядзе разеткі, якая размяшчаецца на левым боку грудзей[1].

Апісанне ордэна правіць

Знак ордэна Пашаны вырабляецца са срэбра з эмаллю. Ён уяўляе сабой васьміканцовы крыж, пакрыты сіняй эмаллю, у цэнтры якога — круглы медальён, пакрыты белай эмаллю, з аб’ёмнай выявай Дзяржаўнага герба Расійскай Федэрацыі, аблямаванагалаўровым вянком. Дыяметр знака ордэна — 42 мм. Адваротны бок знака гладкі, без эмалі. У ніжняй частцы адваротнага боку рэльефны знак №, пасля якога гравіруецца нумар узнагароды.

Знак ордэна пры дапамозе вушка і кольца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з белай падоўжнай палоскай. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня белай палоскі — 2,5 мм. Белая палоска знаходзіцца ад правага краю стужкі на 5 мм.

Мініяцюрная копія знака ордэна Пашаны носіцца на калодцы. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 15,4 мм, вышыня калодкі ад вяршыні ніжняга вугла да сярэдзіны верхняга боку — 19,2 мм, даўжыня верхняга боку — 10 мм, даўжыня кожнага з бакоў — 16 мм, даўжыня кожнага з бакоў, якія ўтвараюць ніжні вугал — 10 мм.

Пры нашэнні на форменным адзенні стужкі ордэна Пашаны выкарыстоўваецца планка вышынёй 8 мм, шырыня стужкі — 24 мм.

На стужцы ордэна Пашаны ў выглядзе разеткі мацуецца мініяцюрная выява знака ордэна з металу з эмаллю. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 13 мм. Дыяметр разеткі — 15 мм.

Узнагароджаныя ордэнам правіць

гл. Кавалеры ордэна Пашаны

Першымі ўзнагароджанымі сталі спартсмены і трэнеры па выніках XVII зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года.

Двойчы ўзнагароджанні правіць

Узнагароджаныя ўстановы правіць

15 красавіка 1996 года Маскоўскі тэатр «Сучаснік» быў узнагароджаны ордэнам Пашаны, за вялікі ўнёсак у сучаснае тэатральнае мастацтва, заслугі ў эстэтычным выхаванні моладзі і шырокае грамадскае прызнанне [2]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Щеголев К.А. Современные награды России. Традиции и преемственность. — М.: Вече, 2009. — С. 286—293. — (История наград). — ISBN 978-5-9533-3696-3.
  • Винокуров В. А. Система государственных наград Российской Федерации: история, современность и перспективы развития. — М.: Дело, 2012. — 243 с. — ISBN 978-5-7749-0725-0.
  • Гончаров А. И. Наградная система Российской Федерации. — М.: Посев, 2010. — 254 с.
  • Гусев И.Е. Ордена, медали и наградные знаки от Петра I до современности. — М.: АСТ, 2014. — С. 136. — ISBN 978-5-17-085223-9.
  • Кушер Ю. Л. Государственные символы и награды Российской Федерации. — М.: Книжная палата, 1999. — 271 с. — ISBN 978-5-7000-0476-3.
  • Музалевский М. В. Ордена и медали Российской Федерации. — М.: Кавалеръ, 2005. — 298 с. — (Библиотека журнала «Кавалер»). — ISBN 5-00-000198-2.

Спасылкі правіць