Ордэн Пашаны (Расія)
Ордэн Пашаны (руск.: орден Почёта) — дзяржаўная ўзнагарода Расійскай Федэрацыі. Заснавана Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 г. № 442. Статут і апісанне ордэна Пашаны зацверджаны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 г. № 442. Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 6 студзеня 1999 г. № 19 у статут і апісанне ўнесены змены.
Ордэн Пашаны | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расія | ||
Тып | Ордэн | ||
Каму ўручаецца |
грамадзянам Расійскай Федэрацыі замежным грамадзянам |
||
Падставы ўзнагароджання | за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці | ||
Дата заснавання | 1994 | ||
Статус | уручаецца | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры | матэрыял — срэбра | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн «За марскія заслугі» | ||
Малодшая |
Ордэн Дружбы (да 2011 года і з 12 красавіка 2012 года) Ордэн «Бацькоўская слава» (з 16 снежня 2011 года па 12 красавіка 2012 года) |
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэнам Пашаны ўзнагароджваюцца грамадзяне за высокія дасягненні ў дзяржаўнай, вытворчай, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, грамадскай і дабрачыннай дзейнасці, якая дазволіла істотным чынам палепшыць умовы жыцця людзей, за заслугі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў, выхаванні падрастаючага пакалення, падтрыманні законнасці і правапарадку.
Ордэн Пашаны носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў Расійскай Федэрацыі размяшчаецца пасля ордэна «За марскія заслугі».
З 12 красавіка 2012 года ў статут унесена дадатак:
Узнагароджанне ордэнам Пашаны, як правіла, ажыцяўляецца пры ўмове наяўнасці ў грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які прадстаўляецца да ордэна, іншай дзяржаўнай узнагароды Расійскай Федэрацыі.
Парадак нашэння
правіць- Знак ордэна Пашаны носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў Расійскай Федэрацыі размяшчаецца пасля знака ордэна «За марскія заслугі».
- Для асаблівых выпадкаў і магчымага паўсядзённага нашэння прадугледжваецца нашэнне мініяцюрнай копіі знака ордэна Пашаны, якая размяшчаецца пасля мініяцюрнай копіі знака ордэна «За марскія заслугі»[1].
- Пры нашэнні на форменным адзенні стужкі ордэна Пашаны на планцы яна размяшчаецца пасля стужкі ордэна «За марскія заслугі».
- На цывільным адзенні носіцца стужка ордэна Пашаны ў выглядзе разеткі, якая размяшчаецца на левым боку грудзей[1].
Апісанне ордэна
правіцьЗнак ордэна Пашаны вырабляецца са срэбра з эмаллю. Ён уяўляе сабой васьміканцовы крыж, пакрыты сіняй эмаллю, у цэнтры якога — круглы медальён, пакрыты белай эмаллю, з аб’ёмнай выявай Дзяржаўнага герба Расійскай Федэрацыі, аблямаванагалаўровым вянком. Дыяметр знака ордэна — 42 мм. Адваротны бок знака гладкі, без эмалі. У ніжняй частцы адваротнага боку рэльефны знак №, пасля якога гравіруецца нумар узнагароды.
Знак ордэна пры дапамозе вушка і кольца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з белай падоўжнай палоскай. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня белай палоскі — 2,5 мм. Белая палоска знаходзіцца ад правага краю стужкі на 5 мм.
Мініяцюрная копія знака ордэна Пашаны носіцца на калодцы. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 15,4 мм, вышыня калодкі ад вяршыні ніжняга вугла да сярэдзіны верхняга боку — 19,2 мм, даўжыня верхняга боку — 10 мм, даўжыня кожнага з бакоў — 16 мм, даўжыня кожнага з бакоў, якія ўтвараюць ніжні вугал — 10 мм.
Пры нашэнні на форменным адзенні стужкі ордэна Пашаны выкарыстоўваецца планка вышынёй 8 мм, шырыня стужкі — 24 мм.
На стужцы ордэна Пашаны ў выглядзе разеткі мацуецца мініяцюрная выява знака ордэна з металу з эмаллю. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 13 мм. Дыяметр разеткі — 15 мм.
Узнагароджаныя ордэнам
правіцьПершымі ўзнагароджанымі сталі спартсмены і трэнеры па выніках XVII зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года.
Двойчы ўзнагароджанні
правіць- Анатоль Іванавіч Антонаў (нар. 1955) — намеснік міністра абароны Расійскай Федэрацыі
- Сяргей Іванавіч Калеснікаў (нар. 1950) — навуковец, правадзейны член РАН
- Ганна Аляксандраўна Міленіна (нар. 1986) — біятланістка і лыжніца, сяміразовая паралімпійская чэмпіёнка
- Яўген Віктаравіч Плюшчанка (нар. 1982) — фігурыст, двухразовы алімпійскі чэмпіён
Узнагароджаныя ўстановы
правіць15 красавіка 1996 года Маскоўскі тэатр «Сучаснік» быў узнагароджаны ордэнам Пашаны, за вялікі ўнёсак у сучаснае тэатральнае мастацтва, заслугі ў эстэтычным выхаванні моладзі і шырокае грамадскае прызнанне [2]
Зноскі
- ↑ а б Нашэнне мініяцюрных копій дзяржаўных узнагарод і стужак ордэнаў Расійскай Федэрацыі ў выглядзе разетак упершыню прадугледжана Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 7 верасня 2010 года № 1099 «Аб мерах па ўдасканаленні дзяржаўнай узнагароднай сістэмы Расійскай Федэрацыі»
- ↑ Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 15 красавіка 1996 г. № 555 «Аб ўзнагароджанні ордэнам Пашаны Маскоўскага тэатра „Сучаснік“»
Літаратура
правіць- Щеголев К.А. Современные награды России. Традиции и преемственность. — М.: Вече, 2009. — С. 286—293. — (История наград). — ISBN 978-5-9533-3696-3.
- Винокуров В. А. Система государственных наград Российской Федерации: история, современность и перспективы развития. — М.: Дело, 2012. — 243 с. — ISBN 978-5-7749-0725-0.
- Гончаров А. И. Наградная система Российской Федерации. — М.: Посев, 2010. — 254 с.
- Гусев И.Е. Ордена, медали и наградные знаки от Петра I до современности. — М.: АСТ, 2014. — С. 136. — ISBN 978-5-17-085223-9.
- Кушер Ю. Л. Государственные символы и награды Российской Федерации. — М.: Книжная палата, 1999. — 271 с. — ISBN 978-5-7000-0476-3.
- Музалевский М. В. Ордена и медали Российской Федерации. — М.: Кавалеръ, 2005. — 298 с. — (Библиотека журнала «Кавалер»). — ISBN 5-00-000198-2.
Спасылкі
правіцьОрдэн Пашаны (Расія) на Вікісховішчы |