Адкрыць галоўнае меню

Ордэн Пехлеві — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Ірана ў часы кіравання дынастыі Пехлеві.

Ордэн Пехлеві
Order of Pahlavi (Iran).gif Insignias Pahlavi.png
Арыгінальная назва перс.: نشان پهلوی
Краіна State flag of Persia (1907–1933).svg Іран
Тып Ордэн
Статус Не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 1926
Апошняе ўзнагароджанне 1979
Чарговасць
Малодшая ўзнагарода Ордэн Зульфікара
Commons-logo.svg Ордэн Пехлеві на Вікісховішчы

Змест

ГісторыяПравіць

Ордэн Пехлеві быў заснаваны ў 1926 годзе шахіншахам Ірана Рэзам Пехлеві як вышэйшая ўзнагарода дзяржавы. Прызначаўся для ўручэння манархам, прынцам каралеўскай крыві, главам замежных дзяржаў.

Выява знака ордэна на ланцугу была змешчана на вялікім дзяржаўным гербе.

Пасля свайго заснавання знакі ордэна зведалі невялікія змены. Вядомы два варыянты знака.

Пасля Іранскай рэвалюцыі 1979 года нароўні з іншымі манархічнымі ўзнагародамі ордэн Пехлеві быў расфарміраваны. У наш час ордэн захоўваецца як дынастычная ўзнагарода Пехлеві.

СтупеніПравіць

Ордэн Пехлеві меў дзве ступені:

  • Знак на ордэнскім ланцугу з нагруднай зоркай
  • Знак на стужцы цераз плячо з нагруднай зоркай

АпісаннеПравіць

Зорка ордэна залатая і ўяўляе сабой выяву горнай вяршыні Дамаванд з узыходзячым сонцам над ёй у круглым медальёне з белай аблямоўкай, на якой па баках размешчаны дзве лаўровыя галіны зялёнай эмалі, паміж імі ўверсе надпіс на арабскай мове «Пехлеві», унізе — год заснавання ўзнагароды па месяцавым календары «1304». Па чатырох баках ад медальёна размяшчаецца карона Пехлеві, утвараючы крыж. Паміж каронамі па пяць залатых прамянёў, сярэдні з якіх пакрыты сіняй эмаллю.

Знак ордэна аналагічны зорцы і мацуецца да ордэнскага ланцуга, які складаецца з залатых звёнаў у выглядзе васьмёркі і пакрытых сіняй эмаллю кольцаў.

Знак ордэна на стужцы адрозніваецца ад знака на ланцугу адсутнасцю прамянёў паміж каронамі, замененымі элементамі ордэнскага ланцуга: бачнымі палоўкамі васьмёрак пераплеценымі з кольцам, пакрытым сіняй эмаллю.

  Стужка ордэна цёмна-сіняга колеру з залатымі палоскамі па краях.

КрыніцыПравіць