Ордэн Працоўнай Славы (СССР)
О́рдэн Працо́ўнай Сла́вы — дзяржаўная ўзнагарода СССР, заснаваны 18 студзеня 1974 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Працы па стварэнні ордэна курыраваў сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. П. Геаргадзэ. Аўтар малюнка ордэна — мастак фабрыкі «Гознак» Ю . М. Ягораў.
Ордэн Працоўнай Славы | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання | 18 студзеня 1974 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 9 жніўня 1974 | ||
Апошняе | 21 снежня 1991 | ||
Колькасць |
I ступень: 952, II ступень: каля 50 000, III ступень: звыш 650 000 |
||
Характарыстыкі | |||
Памеры |
Вышыня 43 мм, шырыня - 41 мм, матэрыял - серабро |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Славы III ступені | ||
Малодшая | Медаль «За адвагу» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн Працоўнай Славы мае тры ступені, вышэйшай ступенню ордэна з’яўляецца першая ступень. Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна: спачатку трэцяй, затым другой, потым першай ступенню. Гэта адзіны з савецкіх ордэнаў, што ўручаўся за працоўную адзнаку, які меў падзел на ступені. Па свайму статуту і льготах, якія прадастаўляюцца кавалерам усіх трох ступеняў, ордэн Працоўнай Славы адпавядае баявому ордэну Славы.
Першыя ўзнагароджанні ордэнам Працоўнай Славы адбыліся 9 жніўня 1974 года, ордэнам Працоўнай Славы III ступені за датэрміновае выкананне заданняў пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў былі ўзнагароджаны:
- група рабочых завода «Азоўсталь»
- шахцёры Далёкага Усходу
- гарнякі Кузбаскай шахты «Юбілейная»
Першымі поўнымі кавалерамі ордэна Працоўнай Славы сталі 7 студзеня 1983 года 35 герояў працы. Свідроўшчыкі вытворчага аб’яднання Каспбурнафтагазпрам Азербайджанскай ССР Векіл Гаджага аглы Абасаў атрымаў ордэн Працоўнай Славы I ступені № 1.
Апошнія ўзнагароджанні ордэнам Працоўнай Славы ў гісторыі СССР адбыліся 21 снежня 1991 года:
- Валянціна Аляксандраўна Сценянкова, старшы дарожны майстар Бранскай дыстанцыі шляху — Указ Прэзідэнта СССР № VII-3115
- І. С. Вішнякоў, брыгадзір элетраслесараў-мантажнікаў СМУ № 4 Масметрабуда — Указ Прэзідэнта СССР № VII-3121
- Ю. В. Кароўкін, брыгадзір слесараў упраўлення спецыяльных работ Масметрабуда — Указ Прэзідэнта СССР № VII-3121
Статут ордэна
правіцьОрдэнам узнагароджваюцца рабочыя і майстры прамысловасці, транспарту, будаўніцтва і іншых галін матэрыяльнага вытворчасці, калгаснікі і работнікі сельскай гаспадаркі, а таксама работнікі невытворчай сферы за самаадданую і высокапрадукцыйную шматгадовую працу на адным прадпрыемстве, ва ўстанове, арганізацыі, калгасе ці саўгасе. Таксама ўзнагароджваюцца настаўнікі (выкладчыкі), выхавальнікі, майстры вытворчага навучання за поспехі ў навучанні і выхаванні дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўцы іх да жыцця і працы і шматгадовую працу ў адным вучэбна-выхаваўчым установе.
Ордэн Працоўнай Славы складаецца з трох ступеняў. Вышэйшай ступенню ордэна з’яўляецца першая ступень. Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна: спачатку трэцяй, затым другой і, нарэшце, першай ступенню.
Узнагароджанне ордэнам Працоўнай Славы ажыццяўляецца:
- за высокія вытворчыя паказчыкі, сістэматычнае перавыкананне норм выпрацоўкі і планаў;
- за дасягненне высокай прадукцыйнасці працы, выраб прадукцыі высокай якасці, эканомію матэрыялаў і скарачэнне працоўных выдаткаў;
- за наватарства ў працы, каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы, актыўны ўдзел у засваенні і выкарыстанні новай тэхнікі і прагрэсіўнай тэхналогіі;
- за дасягненне высокай ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур і прадуктыўнасці жывёлагадоўлі;
- за вялікі працоўны ўклад у скарачэнне тэрмінаў і паляпшэнне якасці будаўніцтва вытворчых магутнасцяў, культурна-бытавых аб’ектаў, жылых дамоў і своечасовы ўвод іх у эксплуатацыю;
- за вялікія поспехі ў навучанні і выхаванні маладых рабочых, калгаснікаў;
- за поспехі ў навучанні і выхаванні дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўцы іх да жыцця і працы.
Узнагароджанне за пералічаныя працоўныя заслугі ажыццяўляецца пры ўмове шматгадовай працы на адным прадпрыемстве, ва ўстанове, арганізацыі, калгасе ці саўгасе, у адным вучэбна-выхаваўчым установе.
Узнагароджаныя ордэнам Працоўнай Славы ўсіх трох ступеняў маюць права:
- на павелічэнне пенсіі на 15 працэнтаў;
- на забеспячэнне жылой плошчай па ўстаноўленых нормах у першую чаргу;
- асабістага бясплатнага праезду адзін раз у год (туды і назад) чыгуначным транспартам — у мяккіх вагонах хуткіх і пасажырскіх цягнікоў, водным транспартам — у каютах 1-га класа (месцы 1-й катэгорыі) хуткіх і пасажырскіх ліній, паветраным або міжгароднім аўтамабільным транспартам;
- асабістага бясплатнага карыстання усімі відамі гарадскога пасажырскага транспарту, у сельскай мясцовасці — аўтамабільным транспартам рэспубліканскага падпарадкавання ў межах раёна (за выключэннем таксі);
- на атрыманне бясплатнай пуцёўкі ў санаторый або дом адпачынку (адзін раз у год па заключэнні лячэбнай установы). Выдача бясплатных пуцёвак рабочым, майстрам вытворчасці, калгаснікам, настаўнікам (выкладчыкам), выхавальнікам, майстрам вытворчага навучання ажыццяўляецца па месцы працы, а непрацуючым пенсіянерам — органамі, прызначаўшымі пенсіі;
- на пазачарговае абслугоўванне відовішчнымі і камунальна-бытавымі прадпрыемствамі, культурна-асветніцкімі ўстановамі.
Ордэн Працоўнай Славы носіцца на левым баку грудзей пасля ордэна Славы і размяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў.
Апісанне ордэна
правіцьОрдэн Працоўнай Славы I ступені ўяўляе сабой злёгку выпуклы пазалочаны шматкутнік. Шматкутнік апраўлены ў верхняй частцы пяццю пучкамі разбежных залацістых прамянёў, а ў ніжняй — вянком з трох шэрагаў каласоў пшаніцы. Каласы абвіты чырвонай эмалевай стужкай з надпісам «СССР». Каласы пшаніцы, надпіс «СССР» і контуры стужкі пазалочаныя.
У цэнтральнай частцы ордэна на фоне разбежных прамянёў, пакрытых чырвонай эмаллю, размешчаны рэльефны аксідзіраваны малюнак даменнай печы і будуючайся гідраэлектрастанцыі і накладныя пазалочаныя серп і молат.
Цэнтральная частка ордэна абрамлена выявай шасцярні з пазалочанай надпісам па акружнасці «ТРУДОВАЯ СЛАВА». Малюнак шасцярні аксідзіраваны. У верхняй частцы ордэна знаходзіцца пяціканцовая эмалевая чырвоная зорачка з пазалочаным контурам.
Ордэн Працоўнай Славы II ступені адрозніваецца ад I ступені тым, што верхняя частка шматкутніка з пяццю пучкамі разбежных прамянёў мае серабрысты колер, а цэнтральная частка ордэна пакрыта светла-сіняй эмаллю.
У ордэна Працоўнай Славы III ступені пазалочаныя толькі два ніжніх шэрагу каласоў пшаніцы, контуры стужкі, надпісы «СССР» і «ТРУДОВАЯ СЛАВА». Уся астатняя паверхня ордэна і накладныя серп і молат аксідзіраваныя. Эмаль у цэнтральнай частцы ордэна адсутнічае.
Вышыня ордэна 43 мм (47 мм уключаючы вушка у верхняй часткі), шырыня — 41 мм.
Вырабляўся Ордэн Працоўнай Славы I, II і III ступені з серабра. Срэбнага ўтрымання ў ордэне любой ступені — 33,264±1,389 г. (на 18 верасня 1975 года). Агульная вага ордэна I і II ступені — 36,16±1,7 г. Агульная вага ордэна III ступені 36,03±1,7 г.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца злучаны з пяцікутнай калодкай, пакрытай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з адной падоўжнай паласой цёмна-шэрага і адной паласой жоўтага колераў. Шырыня цёмна-шэрай паласы 11 мм, жоўтай — 12 мм. Пасярэдзіне жоўтай паласы знаходзяцца чырвоныя падоўжныя палоскі: для першай ступені — адна, шырынёй 5 мм, для другой — дзве, шырынёй па 2 мм кожная, і для трэцяй ступені — тры, шырынёй 1 мм кожная.
Гісторыя ордэна
правіцьОрдэн Працоўнай Славы — адзіны з савецкіх працоўных ордэнаў, якія меў падзел на ступені. Па статуту і парадку ўзнагароджання, а таксама па льготах, якія прадастаўляюцца кавалерам усіх трох ступеняў, ордэн Працоўнай Славы адпавядае баявому ордэну Славы.
Аўтар малюнка ордэна — мастак Ю . М. Ягораў. Працу па стварэнні ордэна узначальваў сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. П. Геаргадзэ.
Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 лютага 1981 года ўзнагароджанне было распаўсюджана на працоўных і майстроў усіх галін матэрыяльнай вытворчасці, а таксама на рабочых невытворчай сферы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 чэрвеня 1984 года ўзнагароджанне было распаўсюджана на настаўнікаў, выхавальнікаў і майстроў вытворчага навучання.
Першыя ўзнагароджанні ордэнам Працоўнай Славы зроблены Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 жніўня 1974 года. За датэрміновае выкананне заданняў пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў, група рабочых завода «Азоўсталь», шахцёраў Далёкага Усходу і гарнякоў Кузбаскай шахты «Юбілейная» былі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы III ступені.
21 жніўня 1974 года на Маскоўскім электрамеханічным заводзе імя Уладзіміра Ільіча былі ўручаны: ордэн Працоўнай Славы III ступені № 1 — слесару-зборшчыку М. І. Кісіну, № 2 — слесару-зборшчыку В. І. Палякову і № 3 — слесару-зборшчыку В. А. Сошнікаву. Ордэны Працоўнай Славы III ступені з наступнымі нумарамі атрымалі праходчык шахты «Юбілейная» у Кузбасе Сяргей Іванавіч Сізых (знак № 4), Мікалай Емяльянавіч Зубкоў (знак № 5), Андрэй Васільевіч Казлоў (знак № 6), Андрэй Уладзіміравіч Кандрацьеў (знак № 7), Віктар Андрэевіч Родзін (знак № 8), Пётр Іванавіч Сабрэцкі (знак № 9) і Мікалай Ксенафонтавіч Семянюк (знак № 10).
Першыя ўзнагароджанні ордэнам Працоўнай Славы II ступені зроблены Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 снежня 1976 года. Гэтымі Указамі была ўзнагароджана вялікая група работнікаў сельскай гаспадаркі. Ордэн Працоўнай Славы II ступені № 1 быў уручаны механізатару саўгаса «Новаміхайлаўскі» Кушчаўскага раёна Краснадарскага краю Н. І. Кузьменка.
Поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы
правіцьПершымі поўнымі кавалерамі ордэна Працоўнай Славы, у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 студзеня 1983 года, у сувязі з толькі што споўнішымся 60-годдзем утварэння СССР (30 снежня 1982 года) сталі адразу 35 герояў працы. Знак I ступені з № 1 атрымаў свідроўшчыкі Санчагальскага ўпраўлення буравых работ вытворчага аб’яднання Каспбурнафтагазпрам Азербайджанскай ССР Векіл Гаджага аглы Абасаў. Знак I ступені № 2 атрымаў трактарыст калгаса імя Тукая Апостаўскага раёна Татарскай АССР В. І. Авяр’янаў. Знак № 3 атрымаў машыніст вытворчай кацельні Усць-Каменагорскага свінцова-цынкавага камбіната імя У. І. Леніна Усходне-Казахстанскай вобласці Кайырбек Айжыгітаў. Знак № 4 ордэна I ступені атрымаў камбайнер калгаса «Кастрычнік» Ілішэўскага раёна Башкірскай АССР Рагіб Марвартдзінавіч Бабертдзінаў. Знакам№ 5 быў адзначаны сталявар Магнітагорскага металургічнага камбіната імя У. І. Леніна Мікалай Піліпавіч Батраеў. У ліку першых поўных кавалераў ордэна апынуўся атрымаўшы знак ордэна III ступені № 4, ужо згаданы праходчык шахты «Юбілейная» С. Г. Сізых.
Адно з апошніх узнагароджанняў ордэнам першай ступені адбылося згодна з Указам Прэзідэнта СССР ад 18 снежня 1991 года. Згодна з гэтым Указам была адзначана ордэнам даярка племяннога саўгаса «Каменскі» Каскеленскага раёна Алма-Атынскай вобласці Кузьменка Валянціна Аляксандраўна.
Апошнія ўзнагароджанні ордэнам Працоўнай Славы I ступені ў гісторыі СССР адбыліся згодна з Указам Прэзідэнта СССР ад 21 снежня 1991 года. Указам № УП-3115 (аб узнагароджанні работнікаў чыгуначнага транспарту) узнагароджвалася старэйшы дарожны майстар Бранскай дыстанцыі шляху Сценянкова Валянціна Аляксандраўна. Указам № УП-3121 (аб узнагароджанні работнікаў Маскоўскага метрапалітэна) узнагароджваліся брыгадзір электраслесараў-мантажнікаў БМУ № 4 Масметрабуда Вішнякоў І. С. і брыгадзір слесараў упраўлення спецыяльных работ Масметрабуда Кароўкін Ю. В.
Апошнія ў гісторыі СССР ўзнагароджання ордэнамі Працоўнай Славы III і II ступені адбыліся ў той жа дзень, згодна з Указам Прэзідэнта СССР № УП-3144 ад 21 снежня 1991 года «Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі СССР работнікаў Магнітагорскага прамыслова-гандлёвага абутковага прадпрыемства Расійскай дзяржаўнай асацыяцыі лёгкай прамысловасці». За дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у павелічэнні выпуску тавараў народнага спажывання ордэнам другой ступені былі адзначаны вырубшчыца дэталяў Махмутава Зульфія Сагадтаўна і фрэзероўшчыца абутку Шакірава Мушарафа Хасанаўна. Ордэн трэцяй ступені атрымаў вырубшчык дэталяў Долгушаў Уладзімір Міхайлавіч.
Усяго на 1 студзеня 1995 года ордэнам Працоўнай Славы I ступені былі ўзнагароджаны 952 чалавека, II ступені — 41 218, III ступені — 611 242[1].