Ордэн Рэспублікі (Малдова)

Ордэн Рэспублікі (рум.: Ordinul Republicii) — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Малдовы за асаблівыя заслугі ва ўсіх галінах дзейнасці на выгоду Радзімы і чалавецтва. Па значнасці і выплаце ільгот ордэн прыкладна адпавядае былому званню Героя СССР[1].

Ордэн Рэспублікі
MD Orden of Republicl Rib.png Ordinulrepublicii.jpg
Арыгінальная назва Ordinul Republicii
Краіна Сцяг Малдовы Малдова
Тып Ордэн
Кім уручаецца прэзідэнт Малдовы
Статус уручаецца
Статыстыка
Параметры 45 мм, срэбра
Дата заснавання 30 ліпеня 1992
Малодшая ўзнагарода Order of the Stephen the Great[d]
Commons-logo.svg Ордэн Рэспублікі на Вікісховішчы

АпісаннеПравіць

Вырабляецца са срэбра і ўяўляе сабою васьміканцовую пазалочаную зорку. У цэнтры ордэна — кола з пазалочаным абадком з выявай герба Малдовы. Фон шчыта герба — з эмалі чырвонага і сіняга колераў. Дыяметр ордэна — 45 мм. Мацуецца з дапамогай кольца ордэнскага ланцуга, які складаецца з шасці гербаў, васьмі зорак і шаснаццаці лаўровых галін. Яны чаргуюцца і мацуюцца паміж сабой кольцамі. Ланцуг зашпіляецца на зашпільку-карабін[2].

Зноскі

СпасылкіПравіць