Ордэн Узыходзячага сонца

Ордэн Узыходзячага сонца (яп.: 旭日 章 кекудзіцусё) — японскі ордэн. Другі па старшынстве пасля ордэна Хрызантэмы. Заснаваны дэкрэтам Дзяржаўнага Савета ад 10 красавіка 1875 года. Мае 8 ступеняў, пры гэтым у вышэйшай I ступені два віды — ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі і проста ордэн Узыходзячага сонца I ступені. Ордэн Узыходзячага сонца ўручаўся толькі мужчынам — як за ваенныя, так і за грамадзянскія заслугі. У 2003 годзе была праведзена рэформа ордэна: цяпер ім магчыма ўзнагароджваць і жанчын.

Ордэн Узыходзячага сонца
яп.: 旭日章
JPN Kyokujitsu-sho blank BAR.svg Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва яп.: 旭日章
Краіна Японія Японія
Тып ордэн
Дата заснавання 10 красавіка 1875
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Кветак паўлоўніі
Малодшая Ордэн Свяшчэннага скарбу
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Адным з першых еўрапейцаў і першым рускім з ліку узнагароджаных ордэнам Узыходзячага сонца стаў І. І. Зарубін (1822—1902), механік на фрэгаце «Палада».

СтупеніПравіць

Ордэн мае восем ступеняў. Першая ступень першапачаткова была падзелена на два класы — «Ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі» як вышэйшая ступень ордэна і «Ордэн Узыходзячага сонца на Вялікай стужцы». У цяперашні час «Ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі» вылучаны ў асобную ўзнагароду, якая займае ва ўзнагароднай сістэме Японіі другую пазіцыю пасля «Вышэйшага ордэна Хрызантэмы».

Ступені ордэна Узыходзячага сонца:

  •   1 ступень — знак ордэна на вялікай стужцы, зорка.
  •   2 ступень — знак ордэна на шыйнай стужцы, зорка.
  •   3 ступень — знак ордэна на шыйнай стужцы.
  •   4 ступень — знак ордэна на нагруднай калодцы з разеткай.
  •   5 ступень — знак ордэна на нагруднай калодцы.
  •   6 ступень — знак ордэна меншага памеру, чым папярэдняя ступень, на нагруднай калодцы.
  •   7 ступень — падвеска ў выглядзе кветак паўлоўніі на лісце на нагруднай калодцы.
  •   8 ступень — падвеска ў выглядзе кветак паўлоўніі на лісце без эмалі на нагруднай калодцы.

Знакі ордэнаПравіць

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць