Ордэн Францыска Скарыны

О́рдэн Францы́ска Скары́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Заснаваны ў 1995 пастановай Вярхоўнага Савета як адна з найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў Беларусі за асаблівыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння.

Ордэн Францыска Скарыны
Order francysk skaryna rib.png Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Францыска Скарыны
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Тып Ордэн
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца
Першае 18 лютага 1997
Характарыстыкі
Памеры вышыня — 43 мм,
шырыня — 39 мм,
матэрыял — срэбра
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Пашаны
Малодшая Ордэн Маці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне:

  • значныя поспехі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа;
  • за адмысловыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечае годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі.

Ордэн Францыска Скарыны носіцца на левым боку і пры наяўнасці іншых ордэнаў змяшчаецца пасля ордэна Пашаны.

АпісаннеПравіць

Ордэн Францыска Скарыны ўяўляе сабой чатырохканцовую зорку з колам, складзеную ў авал памерам па вертыкалі 43 мм, па гарызанталі — 39 мм. У цэнтры кола — рэльефны малюнак Францыска Скарыны, у ніжняй частцы — лаўровая галіна. Авал апраўлены бела-блакітнай эмалевай стужкай з надпісам «Францыск Георгiй Скарына». Зваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.

Ордэн пры дапамозе вушкі і кольца злучаецца з калодкай сямікутнай формы, у ніжняй частцы якой размешчаны знак «сігнет». Калодка абцягнутая муаравай стужкай цёмна-фіялетавага колеру.

Ордэн вырабляецца з срэбра з пазалотай.

Кавалеры ордэнаПравіць

Зноскі

  1. Аб узнагароджанні . Pravo.by. Праверана 06.04.2019.

ЛітаратураПравіць