Ордэн мечаносцаў
(Пасля перасылкі з Ордэн мечнікаў)
Ордэн мечаносцаў, Ордэн братоў мяча (ням.: Schwertbrueder) — рыцарскі ордэн, створаны на землях сучасных Латвіі і Эстоніі рыжскім біскупам Альбертам фон Буксгёўдэнам (1202) і зацверджаны Папай Рымскім (1205). Ордэн ажыццяўляў ваенна-рэлігійную экспансію, падпарадкоўваючы аўтахтоннае насельніцтва, на ўсходнім кірунку ўступіў у ваеннае процістаянне з Полацкім княствам, забраў яго прыгарады Кукенойс і Герцыке. Пасля буйнога паражэння ад літоўцаў пад Саўлямі (1236) Ордэн згодна з булай папы рымскага Грыгорыя IX аб'яднаўся з Тэўтонскім (12 мая 1237) і стаў яго паўночным аддзелам.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Мечаносцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 325.
- Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 674. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Грыцкевіч А. Барацьба Вялікага княства Літоўскага і Рускага (беларуска-літоўскай дзяржавы) з Тэўтонскім ордэнам у канцы XIV — першай палове XV ст. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 259 с.: іл. ISBN 985-09-0088-1. С. 36—61.