Оскар Гертвіг (21 красавіка 1849, Фрыдберг — 25 кастрычніка 1922, Берлін) — нямецкі біёлаг. Заснавальнік і дырэктар анатамічнага інстытута Берлінскага ўніверсітэта (1888—1921).

Оскар Гертвіг
ням.: Oscar Hertwig
Дата нараджэння 21 красавіка 1849(1849-04-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1922(1922-10-25)[3][1][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Паўла Гертвіг[d][5]
Род дзейнасці заолаг, выкладчык універсітэта, анатам, біёлаг
Навуковая сфера біялогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эрнст Генрых Гекель
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя працы ў галіне марфалогіі бесхрыбтовых, цыталогіі і эмбрыялогіі. Даследаваў развіццё палавых клетак (устанавіў адзіную схему паспявання яек і зародкаў) і з'яву апладнення. сумесна з братам Рыхардам Гертвігам вывучыў паходжанне і лёс сярэдняга зародкавага лістка ў эмбрыянальным развіцці і вылучыў тэорыю паходжання цэлома — другаснай поласці цела. Гертвіг — адзін з піянераў прымянення эксперыментальнага метаду ў эмбрыялогіі. У пытаннях, якія тычацца тэорыі эвалюцыі, выступаў супраць некаторых палажэнняў Ч. Дарвіна.

Зноскі

  1. а б Oskar Hertwig // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oscar Wilhelm August Hertwig // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гертвиг Оскар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Гертвиг Оскар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Paula Hertwig Праверана 3 ліпеня 2019.

Літаратура правіць

  • Georg Uschmann: Hertwig, Oscar Wilhelm August. In: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 8, Duncker & Humblot, Berlin 1969, ISBN 3-428-00189-3, S. 706 f.