Оскар Зарыскі (сапраўдныя імя і прозвішча Ошэр Зарыцкі; англ.: Oscar Zariski; 24 красавіка 1899, Кобрын — 4 ліпеня 1986, Бруклайн, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі матэматык.

Оскар Зарыскі
амер. англ.: Oscar Zariski
Дата нараджэння 24 красавіка 1899(1899-04-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1986(1986-07-04)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера алгебраічная геаметрыя
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Guido Castelnuovo[d][6]
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бацькі — Бецалель Зарыцкі і Хана Тенэнбаум. Першапачаткова навучаўся ў Кіеўскім універсітэце, у 1920 годзе, падчас Грамадзянскай вайны, эмігруе ў Італію, дзе робіцца вучнем знакамітай італьянскай школы алгебраічнай геаметрыі — Кастэльнуова, Энрыкеса і Северы. У 1927 годзе па запрашэнні Лефшэца эмігруе ў ЗША, дзе працуе ва ўніверсітэце Джона Хопкінса, затым у Гарвардскім універсітэце.

Асноўныя працы ў галіне алгебры, асабліва камутатыўнай алгебры, якую ён звязаў з алгебраічнай геаметрыяй і надаў патрэбную строгасць высноў сваіх настаўнікаў-італьянцаў (таксама неабходна адзначыць важны ўклад у гэтым напрамку А. Вейля і ван дэр Вардэна).

Лаўрэат прэміі Вольфа за 1981 год.

Выказаў знакамітую гіпотэзу аб уласцівасцях алгебраічных многачленаў (Гіпотэза Зарыскага).

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Oscar Zariski // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж з MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. https://www.remembermyjourney.com/Search/Cemetery/325/Map?q=Oscar%20Zariski&searchCemeteryId=325&birthYear=&deathYear=#deceased=14601542
  5. а б в г д https://www.gf.org/fellows/all-fellows/oscar-zariski/
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  7. https://books.google.cat/books?id=7u1HMMGNv60C — С. 8.

Спасылкі правіць