Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Оскар Кардоса
Óscar Cardozo - Trabzonspor.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Оскар Рэнэ Кардоса
Нарадзіўся 20 мая 1983(1983-05-20)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Парагвая Парагвай
Рост 193 см
Вага 87 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Парагвая Лібертад
Нумар 9
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2003 — 2004 Сцяг Парагвая (1990—2013) 3 Лютага 34 (20)
2004 — 2006 Сцяг Парагвая (1990—2013) Насьяналь 63 (22)
2006 — 2007 Сцяг Аргенціны Ньюэлс Олд Бойз 33 (21)
2007 — 2014 Сцяг Партугаліі Бенфіка 175 (112)
2014 — 2016 Сцяг Турцыі Трабзанспор 50 (25)
2016 — 2017 Сцяг Грэцыі Алімпіякос 22 (3)
2017 — Сцяг Парагвая Лібертад 71 (33)
Нацыянальная зборная**
2006 — Сцяг Парагвая Парагвай 51 (11)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 чэрвеня 2019.

О́скар Рэнэ́ Кардо́са Мары́н (ісп.: Óscar René Cardozo Marín; нар. 20 мая 1983, Хуан-Эўлохіа-Эстыгарыбія, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, нападнік клуба «Лібертад» і нацыянальнай зборнай Парагвая. Двойчы абіраўся як найлепшы футбаліст года ў Парагваі (2006 і 2009).

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Да 2006 года Оскар гуляў у розных парагвайскіх клубах. У другой палове 2006 года ён перайшоў у аргенцінскі «Ньюэлс Олд Бойз» за 1,2 млн долараў ЗША. За першы сезон Оскар згуляў 16 матчаў і забіў 11 мячоў. Дзякуючы сваёй добрай гульні Кардоса атрымаў прыз Футбаліста года ў Парагваі.

20 чэрвеня 2007 года Оскар перайшоў у «Бенфіку» за 9,1 млн еўра за 80% правоў на іграка. Кар’ера ў Партугаліі ў Кардоса пачалася вельмі добра, ён пачаў рэгулярна выходзіць у асноўным складзе і стаў лепшым бамбардзірам клуба з 16 мячамі ў розных спаборніцтвах. У сезоне 2009/10 забіў у чэмпіянаце Партугаліі 26 мячоў у 29 матчах і стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, што дапамагло «Бенфіцы» атрымаць перамогу ў партугальскім чэмпіянаце ўпершыню з 2005 года. Яшчэ 10 мячоў Кардоса забіў за сезон у Лізе Еўропы, падзяліўшы з Клаўдзіа Пісара тытул найлепшага бамбардзіра турніру.

4 жніўня 2014 года «Бенфіка» абвясціла пра пераход іграка ў турэцкі «Трабзанспор» за 5 млн еўра. Акрамя таго, выплаты могуць быць павялічаны яшчэ на 1,6 млн еўра ў залежнасці ад вынікаў гульні футбаліста[3]. 31 жніўня 2016 года перайшоў у грэчаскі «Алімпіякос», з якім стаў чэмпіёнам краіны.

У чэрвені 2017 года вярнуўся ў Парагвай, стаўшы іграком клуба «Лібертад»[4].

МіжнароднаяПравіць

Свой першы матч за зборную Парагвая Кардоса правёў 7 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Аўстраліі. 5 сакавіка 2007 года ў матчы супраць зборнай Мексікі забіў свой першы гол на міжнароднай арэне.

ДасягненніПравіць

«Бенфіка»:

«Алімпіякос»:

Зноскі

СпасылкіПравіць