Оскар Рудольфавіч Мунц
Оскар Рудольфавіч Мунц (24 верасня (2 кастрычніка) 1871, Адэса — 7 студзеня 1942, Ленінград) — рускі архітэктар, педагог. Прафесар, доктар архітэктуры.
Оскар Рудольфавіч Мунц | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 верасня (6 кастрычніка) 1871 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1942 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя → СССР |
Дзеці | Vladimir Munz[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры |
Навуковае званне | |
Працаваў у гарадах | Ленінград, Гомель, Хібінагорск, Харкаў |
Уплыў | Лявонцій Бенуа |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Адэсе ў сям'і генеральнага консула Нідэрландаў[1]. У 1889 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург. З’яўляючыся падданым Нідэрландаў, у 1893 годзе па «выказаным ім жаданні» атрымлівае пасведчанне пра расійскае падданства.
У маі 1894 г. О.Р. Мунц скончыў навуковы акадэмічны курс пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. За свае класныя працы ён быў ганараваны малога і вялікага срэбных медалёў. У 1896 годзе з залатым медалём скончыў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў (майстэрня Л. М. Бенуа). За выдатныя пазнанні ў мастацтве і навуках, Оскар Мунц быў ганараваны звання мастака-архітэктара з прысваеннем права на чын X класа пры паступленні на дзяржаўную службу і з магчымасцю ўзводзіць пабудовы[2]. Стараннямі настаўніка быў на год адпраўлены ў замежную камандзіроўку, падчас якой наведаў Аўстрыю, Германію, Італію і Францыю. Вярнуўшыся, працаваў памочнікам такіх архітэктараў, як А. І. Гаген, І. С. Кітнер і Л. М. Бенуа.
Першыя самастойныя працы датуюцца 1901 годам. Працуе ў шматлікіх гарадах.
У 1930—1933 гадах — архітэктар трэста «Апатыт». З 1933 года — кіраўнік майстэрні Ленпраекта.
Выкладчыцкую дзейнасць пачаткаў у 1904 годзе ў агульным архітэктурным класе ВМУ пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Акрамя таго выкладаў у Ксенінскім інстытуце, на Жаночых політэхнічных курсах, на архітэктурных курсах Е. Ф. Багаевай, у Інстытуце грамадзянскіх інжынераў (1921—1924 гг.). У 1939 годзе атрымаў ступень доктара архітэктуры.
Загінуў у 1942 годзе падчас блакады Ленінграда. Пахаваны ў брацкай магіле прафесараў Акадэміі мастацтваў на могілках Востраў Дзекабрыстаў.
Сям'я
правіцьБацька архітэктара Уладзіміра Мунца (1903—1974 гг.).
Рэалізаваныя праекты
правіць- Будынак Руска-Азіяцкага банка (1910—1912 гг., Гомель)
- Дом жылы прыбытковы Завадовского В. Я. на Нарвскім інш., д. 24 (1912—1913 гг.);
- Волхаўская гідраэлектрастанцыя (кіраўнік; супрацоўнікі: Пакроўскі У. А., Гундобін М. П., Ціхаміраў А. Я.);
- Галоўная Паніжальная падстанцыя Волхаўскай ГЭС на Выбаргскім боку (кіраўнік; будаўніцтва завершана ў 1926 г.);
- Генеральны план г. Хібінагорска (цяпер Кіраўска) Мурманскай вобласці (1930—1933 гг.);
- Школа на Вялікай Зяленінай вул., д. 30 (суаўтар Мунц У. О.);
- Школа на 880 навучэнцаў на вул. Скараходава ў Ленінградзе (суаўтар Лабада А. А.)
- Дом жылай на Троіцкім поле (1938 г.);
- Дом жылай на Маскоўскім пр., д. 155. (1938—1939 гг.);
- Бальніца на правым беразе Нявы ў Ленінградзе (суаўтары Федасееў Ф. П., Сухадольскі Л. К., Лабада А. А.)
- Будынак Руска-Азіяцкага (Паўночнага) банка і жаночых медыцынскіх курсаў (1908—1910 гг., Харкаў)
Нерэалізаваныя праекты
правіць- 1902—1903 — царква Св. Мікалая Цудатворца і мч. царыцы Аляксандры пры гарадской дзіцячай бальніцы на Вялікім Сампсоніеўскім праспекце, 65, Санкт-Пецярбург (сумесна з У. А. Пакроўскім; конкурс, 2-я прэмія);
- 1903—1904 — царква ў імя Іаана Хрысціцеля ў Кашыне (сумесна з У. А. Пакроўскім; конкурс, 1-я і 2-я прэміі);
- 1907 — Нікалаеўскі вакзал у Санкт-Пецярбургу (конкурс, 2-я прэмія);
- 1913 — забудова Тучкава буяна ў Санкт-Пецярбургу (конкурс);
- 1915 — дзяржаўны банк на Міхайлаўскай плошчы ў Санкт-Пецярбургу (конкурс);
- 1929 — маяк-помнік Хрыстафору Калумбу на востраве Сан-Дамінга (міжнародны конкурс у Мадрыдзе);
- 1932 — заапарк у Шувалава-Азярках (сумесна з У.О. Мунцам; усесаюзны конкурс, 6-я прэмія);
- Праект планіроўкі Хібінагорска (Кіраўска);
- Дом Саветаў у Мурманску (конкурс зачынены; суаўтары Лесман В. Б.; Якаўлеў У. І. );
- Палац труду ў Сталінградзе;
- Калгасны дом культуры для паўночных раёнаў СССР (драўляны; конкурс; прэміяваны).
Друкаваныя працы
правіцьЗноскі
- ↑ Мунц О. Р. Архівавана 8 жніўня 2017. // энциклопедия Санкт-Петербург
- ↑ К 65-летию со дня смерти архитектора О.Р. Мунца
Літаратура
правіць- Ежегодник Общества архитекторов-художников. Выпуск 12. Ленинград. 1927 г. Стр. 73-81.
- Ежегодник Общества архитекторов-художников. Выпуск 13. Ленинград. 1930 г. Стр. 68, 69.
- Ежегодник Общества архитекторов-художников. Выпуск XIV. Ленинград. 1935 г. Стр. 53, 127—129, 257, 267, 268.
- Архитектура Ленинграда. 1939 г. № 2. Стр. 76, 77. Хроника.
- Архитекторы-строители Санкт-Петербурга середины XIX — начала XX века. Справочник. Авторы-сост. Гинзбург А. М., Кириков Б. М. СПб.: «Пилигримм». 1996 г. Стр. 223, 224.
- Зодчие Санкт-Петербурга. XX век. СПб.: «Лениздат». 2000 г. Стр. 30-42. Лисовский В. Г. «Оскар Мунц».
Спасылкі
правіць- Надежда Брагина. К 65-летию со дня смерти архитектора О. Р. Мунца
- Мунц Оскар Рудольфович // История Санкт-Петербурга, сайт www.ilovepetersburg.ru