Оскар Рыгоравіч Плісан

Оскар Рыгоравіч (Ошэр Гдальевіч) Плісан (руск.: Плисан Оскар Григорьевич; 18 красавіка 1902, Мінск — 15 мая 1990, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1939).

Оскар Рыгоравіч Плісан
Дата нараджэння 18 красавіка (1 мая) 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 1990(1990-05-15) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач, хірург, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[1] (1937)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

Сын рамесніка Гдаля Лейбавіча Плісана. Скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1926 годзе. Навуковы супрацоўнік кафедры нармальнай анатоміі БДУ (1927). Клінічны ардынатар, асістэнт, дацэнт кафедраў агульнай хірургіі, шпітальнай хірургіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1933—1941).

У гады Вялікай Айчыннай вайны хірург палявых шпіталяў, старшы інспектар-хірург кіравання палявых эвакашпіталяў арміі (1941—1945).

Дацэнт кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута (1945—1966), адначасова галоўны хірург Мінскага абласнога аддзела аховы здароўя (1950—1954), галоўны ўролаг Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя (1950—1966). Выконваў абавязкі загадчыка кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута (1954—1955).

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар больш за 40 навуковых прац. Член праўлення Беларускага таварыства уролагаў.

Сярод апублікаваных прац:

  • «Клиника и лечение травматических остеомиелитов костей таза», 1944;
  • «Камнеобразование в мочевой системе в связи с военной травмой», 1945;
  • «К вопросу о профилактике и лечении газовой инфекции», 1948.

Зноскі

Спасылкі правіць