Остраўскі тэхнічны ўніверсітэт

Остраўскі тэхнічны ўніверсітэт або літаральна Вышэйшая школа горнай справы — Тэхнічны ўніверсітэт Остравы (чэшск.: Vysoká škola báňská – Technická univerzita Ostrava) — чэшская дзяржаўная політэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Остраве.

Остраўскі тэхнічны ўніверсітэт
чэшск.: Vysoká škola báňská – Technická univerzita Ostrava
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва чэшск.: Vysoká škola báňská – Technická univerzita Ostrava
Міжнародная назва англ.: Technical University of Ostrava
Заснаваны 1849
Студэнты 14 000
Краіна
Размяшчэнне Острава
Сайт vsb.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Установа была заснавана 23 студзеня 1849 года як Горная акадэмія ў Пршыбары. У 1894 годзе акадэміі быў прысвоены статус універсітэта, а ў 1904 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Вышэйшую школу горнай справы. У 1945 годзе ўстанова пераведзена ў Остраву, у той час — цэнтр чэхаславацкай горназдабыўной прамысловасці.

Факультэты

правіць
  • Факультэт горнай справы і геалогіі
  • Факультэт тэхналогіі матэрыялаў
  • Факультэт машынабудавання
  • Факультэт электратэхнікі і інфарматыкі
  • Эканамічны факультэт
  • Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
  • Факультэт інжынернай бяспекі

Спасылкі

правіць
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.
  2. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.