Отакар II (маркграф Штырыі)

(Пасля перасылкі з Отакар II, маркграф Штырыі)

Отакар II (ням.: Otakar II; памёр 28 лістапада 1122) — маркграф Штырыі ў 10881122 гг. з дынастыі Траўнгау, першы кіраўнік незалежнай Штырыі.

Отакар II
Garsten Stiftskirche10.jpg
Нараджэнне 1082
Смерць 28 лістапада 1122(1122-11-28) ці 1122
Месца пахавання
Род Траўнгау[d]
Бацька Отакар I
Жонка Эльжбета Бабенбергская[d][1]
Дзеці Леапольд[d] і Kunigunde of Styria[d]
Дзейнасць кіраўнік
Commons-logo.svg Отакар II на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Отакар II быў малодшым сынам Отакара I, маркграфа Карантанскай маркі (Штырыя), і Вілібіргі Эпенштэйн. Пасля смерці свайго старэйшага брата Адальбера ў 1088 годзе Отакар II атрымаў у спадчыну прастол Штырыі. Аднак герцаг Карынтыі Луітпольд, карыстаючыся сваім паходжаннем ад першых графаў Карантанскай маркі з дому Эпенштэйнаў, фактычна адхіліў Отакара ад улады. Толькі ў 1105 годзе Луітпольд быў вымушаны вярнуць штырыйскі прастол законнаму спадчынніку.

Отакар II, пры захаванні карынтыйскага сюзерэнітэту над Штырыяй, фактычна праводзіў самастойную палітыку. Ён актыўна займаўся заснаваннем манастыроў (Гарштэйн), далучаў дробныя напаўнезалежныя ўладанні ў Верхняй Штырыі. Найважнейшым тэрытарыяльным набыццём Отакара II стала далучэнне Падраўскай маркі, уключаючы такія гарады, як Марыбар і Птуй, у выніку чаго Штырыйскае графства да канца кіравання Отакара II распасціралася ад Дуная да Дравы. Больш таго, пасля смерці апошняга герцага Карынтыі з роду Эпенштэйнаў у 1122 годзе Штырыя была выведзена з падпарадкавання Карынтыі і стала самастойнай дзяржавай. 1122 год лічыцца годам нараджэння Штырыйскай дзяржаўнасці. Разам з незалежнасцю Отакар II атрымаў і былыя ўладанні Эпенштэйнаў у даліне Муры.

Шлюб і дзеціПравіць

Леапольд (пам. 1129), маркграф Штырыі (з 1122)
Кунігунда (пам. 1161), замужам за Бернардам Спангеймам, графам Марыбара
Вілібірга (пам. 1145), замужам за Эгбертам II, графам Пітэна

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Адальбера II
маркграф Штырыі
10881122
Пераемнік:
Леапольд