Отакар II (маркграф Штырыі)
Отакар II (ням.: Otakar II; памёр 28 лістапада 1122) — маркграф Штырыі ў 1088—1122 гг. з дынастыі Траўнгау, першы кіраўнік незалежнай Штырыі.
Отакар II | |
---|---|
Нараджэнне | 1082 |
Смерць | 28 лістапада 1122 ці 1122 |
Месца пахавання | |
Род | Траўнгау[d] |
Бацька | Отакар I |
Жонка | Эльжбета Бабенбергская[d][1] |
Дзеці | Леапольд[d], Kunigunde of Styria[d] і Willibirg of Styria[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьОтакар II быў малодшым сынам Отакара I, маркграфа Карантанскай маркі (Штырыя), і Вілібіргі Эпенштэйн. Пасля смерці свайго старэйшага брата Адальбера ў 1088 годзе Отакар II атрымаў у спадчыну прастол Штырыі. Аднак герцаг Карынтыі Луітпольд, карыстаючыся сваім паходжаннем ад першых графаў Карантанскай маркі з дому Эпенштэйнаў, фактычна адхіліў Отакара ад улады. Толькі ў 1105 годзе Луітпольд быў вымушаны вярнуць штырыйскі прастол законнаму спадчынніку.
Отакар II, пры захаванні карынтыйскага сюзерэнітэту над Штырыяй, фактычна праводзіў самастойную палітыку. Ён актыўна займаўся заснаваннем манастыроў (Гарштэйн), далучаў дробныя напаўнезалежныя ўладанні ў Верхняй Штырыі. Найважнейшым тэрытарыяльным набыццём Отакара II стала далучэнне Падраўскай маркі, уключаючы такія гарады, як Марыбар і Птуй, у выніку чаго Штырыйскае графства да канца кіравання Отакара II распасціралася ад Дуная да Дравы. Больш таго, пасля смерці апошняга герцага Карынтыі з роду Эпенштэйнаў у 1122 годзе Штырыя была выведзена з падпарадкавання Карынтыі і стала самастойнай дзяржавай. 1122 год лічыцца годам нараджэння Штырыйскай дзяржаўнасці. Разам з незалежнасцю Отакар II атрымаў і былыя ўладанні Эпенштэйнаў у даліне Муры.
Шлюб і дзеці
правіць- (1090) Элізабет, дачка Леапольда II, маркграфа Аўстрыі:
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.