Ота фон Герыке
Ота фон Герыке (ням.: Otto von Guericke; 20 лістапада 1602, Магдэбург — 11 мая 1686, Гамбург) — нямецкі фізік, інжынер і філосаф. Вучыў правазнаўства, матэматыку і механіку ў Лейпцыгу, Іене і Лейдэне. Некаторы час служыў інжынерам у Швецыі. З 1646 г. - бургамістр Магдэбурга. У 1650 вынайшаў вакуумную адпампоўку і ўжыў сваё вынаходства для вывучэння ўласцівасцей вакууму і ролі паветра ў працэсе гарэння і для дыхання чалавека. У 1654 годзе правёў вядомы эксперымент з Магдэбургскімі паўшар'ямі, які даказаў наяўнасць ціску паветра; усталяваў пругкасць і важкасць паветра, здольнасць падтрымліваць гарэнне, праводзіць гук.
Ота фон Герыке | |
---|---|
Otto von Guericke | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1602[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1686[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | фізік, вынаходнік, палітык, юрыст, інжынер, стваральнік інструментаў, вучоны |
Навуковая сфера | матэматычная фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | вопыты з вакуумам |
![]() |
У філатэлііПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Герике Отто фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.203
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ота фон Герыке