Ота фон Гёршэн
Ота Фрыдрых Фердынанд фон Гёршэн (ням.: Otto Friedrich Ferdinand von Görschen; 12 красавіка 1824, Найрупін — 8 чэрвеня 1875, Эберсвальдэ) — прускі ваенны дзеяч.
Ота фон Гёршэн | |
---|---|
ням.: Otto von Görschen | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 красавіка 1824 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 чэрвеня 1875 (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Прусія |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1864—1872 |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | Аўстра-пруска-дацкая вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьПрытрымліваючыся прыкладу свайго бацькі Аўгуста Фрыдрыха фон Гёршэна (1794—1866), Ота абраў прафесію вайскоўца, пачаўшы сваю кар’еру ў 24-м пяхотным палку 6-й дывізіі, і ўжо ў 1864 годзе атрымаў званне капітана, узначаліўшы 6-ю роту. 16 студзеня 1866 года Гёршэну прысвоена званне маёра, пасля чаго ён быў адпраўлены ў 8-ы Брандэнбургскі пяхотны полк.
У 1864 годзе Ота фон Гершэн прыняў удзел у Другой Шлезвігскай вайне, дзе вызначыўся ў бітве пры Дзюбёле.
Пасля двух раненняў у 1864 і 1870 гадах і наступнымі за гэтым захворванні ў 1872-м Гёршэн быў звольнены ў запас.
Узнагароды
правіцьЗа ваенныя поспехі, дасягнутыя ў час вайны з Даніяй, Гёршэн узнагароджаны наступнымі ордэнамі:
- Ордэн Дома Гогенцолернаў з мячамі;
- Ордэн Чырвонага арла з мячамі;
- Прускі ордэн кароны з мячамі;
- Ордэн жалезнай кароны.
Паводле даных за 1868 год, Ота фон Гёршэн і Альфрэд фон Левінскі (1831—1906) былі адзінымі афіцэрамі ў прускай арміі з першымі трыма вышэйзгаданымі ўзнагародамі. Будучы камандзірам другога батальёна Брандэнбургскага пяхотнага палка, ён пазней стаў кавалерам Жалезнага крыжа.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Эмай Кларай Элен Рыдэль (1845—1924), дачкой архіварыуса, гісторыка і палітыка Адольфа Фрыдрыха Ёгана Рыдэля (1809—1872). У гэтым шлюбе нарадзілася трое дзяцей. Пасля яго ранняй смерці Эма Рыдэль фон Гершэн выйшла замуж за Эдуарда Тэмпельтэя (1832—1919).
Літаратура
правіць- Otto von Görschen is the foremost figure in the painting "transition to Alsen" - Georg Bleibtreu (Berlin, N.-G.); Camphausen (Bremen, Kunsthalle).
- He is also portrayed in the painting "Sturm auf die Düppeler Schanzen" (assault to the rampel of Dybbol) by Fritz Schütz. His name and rank is engraved in the framework of the painting.
- Otto von Görschen is mentioned in the “Poems by Theodor Fontane” and in the novel “Quitt” and also in the "Arch of Pictures from my Life" by Hugo Bartsch.
Спасылкі
правіць- http://www.textlog.de/40327.htmlАрхівавана 7 снежня 2018. http://www.textlog.de/40327.htmlАрхівавана 7 снежня 2018.
- http://www.retrobibliothek.de/retrobib/seite.html?id=118837Архівавана 19 студзеня 2019.
- https://web.archive.org/web/20060113035345/http://www.jahrbuch-daun.de/VT/hjb1984/hjb1984.33.htm